• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крычаўскія бажаўцы сустрэліся з праваабаронцам Гары Паганяйла

    У Крычаве ў рамках "Юрыдычнай гасцеўні" газеты "Вольны горад" абылася лекцыя вядома беларускага праваабаронцы, кіраўніка грамадскай камісіі БХК Гары Паганяйла. На сустрэчы прысутнічалі журналісты, актывісты грамадскіх арганізацый, жыхары Крычава, Чэрыкава і Клімавічаў.

    Гары Пятровіч распавёў прысутным пра свой жыццевы шлях, які быў няпростым — нараджэнне ў лагеры у Архангельскай вобласці ў сям’і «ворагаў народа», дзіцячы дом, вяртанне ў Мінск да маці, юрыдычная адукацыя, праца суддзей, у МІністэрстве юстыцыі, кіраўніком Саюза адвакатаў, удзел ў распрацоўцы новай Канстытуцыі Беларусі.

    А потым — свядомы выбар. Гары Пятровіч абараняў Славаміра Адамовіча, Тамару Віннікаву, Юрыя Бандажэўскага, Андрэя Клімава, Васіля Старавойтава, Паўла Казлоўскага, Міхаіла Чыгіра, Паўла Шарамета і Дзмітрыя Завадскага. Паганяйла распавёў і пра некаторыя палітычныя працэсы. Па просьбе ўдзельнікаў падрабязна расказаў пра справы скрадзеных палітыкаў —  гэтае злычынства, на яго думку, на аператыўным ўзроўні даўно раскрыта. Расказаў, як на яго 4 разы заводзілі крымінальныя справы за паклёп на прэзідэнта і г.д., але справы былі закрытыя.

    Гары Паганяйла акцэнтаваў свой аповед на парушэнні дзяржавай не толькі Канстытуцыі і законаў, але і міжнароднага права, Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, што неаднаразова было ўстаноўлена Камітэтам ААН па правах чалавека.

    Госць распавёў пра БХК, пра тое, чым займаецца арганізацыя і ён асабіста, што ўдалося зрабіць за гэтыя гады. Гары Пятровіч адказаў на пытанні прысутных, падарыў сваю кнігу «Адвакатскя хронікі Гары Паганяйла» журналісту з Клімавічаў Сяргею Аржанцаву, прэзентаваў брашуры і дапаможнікі, якія выдаў БХК.

    «Сустрэча з такім вядомым, легендарным праваабаронцам натхняе, дае імпульс для практычнай дзейнасці ў сваім рэгіене. Смеласць і прафесіяналізм Гары Пятровіча — гэта прыклад усім нам, як трэба дапамагаць людзям адстоўваць свае правы і мяняць палітычную сістэму у краіне. Хай і не так хутка, але мяняць.

    Прысутныя не хацелі адпускаць Гары Пятровіча, бо былі ў захапленні ад сустрэчы. Гэта таксама прыклад прафесіянала — зацікавіць аўдыторыю, «памацаць душы», так бы мовіць», — падвеў вынікі сустрэчы з праваабаронцам Гары Паганяйла рэдактар «Вольнага горада» Сяргей Няроўны. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці