• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ксенія Луцкіна перахварэла ў калоніі на двухбаковую пнеўманію

    Каля двух тыдняў правяла ў бальнічнай палаце калоніі, але зараз яе ўжо адтуль выпісалі, піша "Народная Воля" са спасылкай на бацьку журналісткі.

    – Ксенія зараз знаходзіцца ў Гомельскай калоніі №4, – кажа Алег Луцкін, бацька журналісткі. – У мінулым месяцы яна захварэла на двухбаковую пнеўманію, і практычна ўвесь люты змагалася з хваробай.

    – З‑за анкалогіі Ксеніі не рабілі дадатковае абследванне?

    – Яе паставілі ў чаргу на МРТ, хаця невядома, колькі ў гэтай чарзе давядзецца чакаць. Увогуле ж, самаадчуванне дачкі вельмі дрэннае. Робяць розныя ўколы, нават антыканвульсанты.

    Але Ксенія пад пастаянным наглядам медыкаў, хоць нейкі медыцынскі дагляд ёсць. На ўрачоў яна не скардзіцца.

    – На вытворчасці ў калоніі дачка не працуе?

    – Па стане здароўя яе вызвалілі ад работ у прамысловай зоне.

    – Вы пастаянна з ёй на сувязі?

    – Так, лісты прыходзяць рэгулярна ў абодва бакі. І даволі хутка – ліст звычайна ідзе два-тры дні.

    А на 30 сакавіка ў нас запланавана працяглае (на суткі) спатканне.

    Нагадаем: Ксенію Луцкіну, якая ў 2020 годзе працавала ў Белтэлерадыёкампані, абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

    28 верасня мінулага года Мінскі гарадскі суд прысудзіў журналістцы 8 гадоў зняволення.

    У студзені гэтага года Ксенія Луцкіна была ўключана ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Чытайце яшчэ:

    “Героі маіх кніг замянілі мне бабуль і дзядуль, якіх я не заспеў”. Гістарычны лёс Руслана Кулевіча

    Пракурор патрабуе 10 гадоў турмы для рэдактаркі Валерыі Касцюговай

    Былыя журналісты «Белсату» распавялі пра жыццё ў эміграцыі ў ЗША

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці