• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лаўрэатаў прэміі беларускай праваабарончай супольнасці назавуць 8 снежня — глядзіце трансляцыю на сайце БАЖ

    Беларускія праваабарончыя арганізацыі назавуць праваабаронцу года, журналіста года і лепшую праваабарончую ініцыятыву. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 8 снежня а 12 гадзіне ў сталічнай кнігарні “Логвінаў”.

     Глядзіце анлайн-трансляцыю мерапрыемства ад 11:45 на нашым сайце.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/7.jpg

    Лаўрэаты прэміі ад праваабарончай супольнасці мінулых гадоў:

    2016 год: Сяргей Драздоўскі, Офіс па правах людзей з інваліднасцю (праваабаронца года); Адар’я Гуштын ды Зміцер Дрозд (журналісты года), Інтэрнэт-часопіс «Імены» (лепшая праваабарончая ініцыятыва). 

    2015 год: Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр «Вясна» (праваабаронца года); Зміцер Лукашук, Еўрапейскае радыё для Беларусі (журналіст года); Валеры Шчукін (асоба года).

    2014 год: Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend (праваабаронца года); Алена Панкратава, аўтарка цыкла перадач «Свабода ў турмах», ды сайт «Вясны» (журналіст года); Людміла Казак (адвакат года).

    2013 год: Андрэй Бандарэнка, «Платформа» (праваабаронца года); журналісты, якія робяць праграму «Маю права» на тэлеканале «Белсат» (журналісты года); Гары Паганяйла, Беларускі Хельсінкскі камітэт (адвакат года). 

    2012 год: Любоў Кавалёва (праваабаронца года); Анджэй Пачобут, «Gaze­ta Wybor­cza» (журналіст года); Аліна Шостак і Альвіна Дрыго (адвакаты года).

    2011 год: Алесь Бяляцкі, «Вясна» (праваабаронца года); фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін (журналісты года); Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна (адвакаты года).

    2009 год: Раман Кісляк (праваабаронца года); Алег Груздзіловіч, «Радыё Свабода» (журналіст года); Павал Сапелка (адвакат года).

    2008 год: Барыс Звозскаў, Прававая ініцыятыва (праваабаронца года); Сямён Печанко, «Наша Ніва» (журналіст года); Тамара Сідарэнка (адвакат года).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці