• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лідская раёнка заблюрыла на фота вопратку наведвальніка на прыёме старшыні райвыканкама — меркавана там быў амерыканскі сцяг

    Журналіст Юрась Дзяшук, які родам з Бярозаўкі Лідскага раёна, праглядаў сайт мясцовай раёнкі і заўважыў там кур'ёзны факт. Паводле яго, супрацоўнікі газеты палічылі за лепшае заблюрыць на вопратцы пажылога мужчыны, які прыйшоў на сустрэчу са старшынёй райвыканкама, элементы амерыканскай сімволікі, піша «Наша Ніва».

    Скрыншот са старонкі Facebook Юрася Дзяшука

    Старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік 13 снежня праводзіў выязны прыём грамадзян у аграгарадку Беліца. 

    Паводле паведамлення раёнкі, «ад мясцовых жыхароў-пенсіянераў і фермера былі прапановы па паляпшэнні мясцовай дарожнай інфраструктуры». Таксама вяскоўцы падымалі «пытанні бяспекі дарожнага руху веласіпедыстаў і сельгастэхнікі па вуліцах аграгарадка, спрэчныя моманты пры афармленні дакументаў на зямельныя ўчасткі і іншыя».

    Мерапрыемства даволі будзённае і нічым асабліва не прыкметнае, але Юрась Дзяшук заўважыў, што адзін з пажылых наведнікаў выязной прыёмнай прыйшоў на сустрэчу ў куртцы, на якой былі вышытыя элементы амерыканскай сімволікі. Такія курткі можна легальна набыць у крамах ці на рынках, ды і ўвогуле амерыканская сімволіка нават у лукашэнкаўскай Беларусі пакуль не забароненая.

    «Абсалютна дурная і бязглуздая ідэя — замазваць сцяг ЗША на фота. Здаецца, нават у СССР у часы «халоднай вайны» з Амерыкай не займаліся такой дуратой, як зараз у Лідзе», — напісаў журналіст.

    Іншы кадр, зняты не буйным планам, дазваляе меркаваць, што на вопратцы была амерыканская сімволіка. Скрыншот са старонкі Facebook Юрася Дзяшука

    Галоўным рэдактарам выдання «Лідская газета» з 1 ліпеня 2022 года з’яўляецца Павел Івуць. Перад тым, як заняць гэтую пасаду, ён быў начальнікам фінансавага аддзела Шчучынскага РАУС.

    Чытайце яшчэ:

    Журфак БГУ открыл филиал в телерадиокомпании «Мир»

    Дзяржаўны тэлеканал АНТ абвесціў, што ягоны YouTube цяпер мае больш за 1 мільён падпісчыкаў. Чаму гэта выклікае сумнеў?

    На загад міністра інфармацыі заблакавалі рэгіянальны сайт «Першы Пінскі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці