• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ліст салідарнасці IFEX з беларускімі журналістамі

    З нагоды Кангрэса Беларускай асацыяцыі журналістаў IFEX хацеў бы адзначыць лідарства вашай арганізацыі ў абароне свабоды слова і інфармацыйнай працы ў Беларусі.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў грае важную ролю ў інфармаванні арганізацый-сябраў IFEX і прымае непасрэдны ўдзел ў распрацоўцы дзеянняў ў адказ на нестабільную сітуацыю ў Беларусі, не толькі праз дакументаванне і напісанне дакладаў пра атаку на СМІ, але займае лідарскую пазіцыю ў згуртаванні міжнароднай супольнасці ў справе падтрымкі свабоды СМІ ў Беларусі.

    БАЖ займае актыўную пазіцыю ў абароне журналістаў, якім пагражаюць, якія адбываюць турэмнае зняволенне або чакаюць суда па несправядлівых абвінавачваннях. Пасля выбараў 2020 года мы яшчэ раз змаглі пераканацца ў вялікай важнасці вашай працы, якую вы рабілі ва ўсё больш і больш небяспечных абставінах. І гэтая праца працягваецца, нягледзячы на ўсё большыя пагрозы і ціск з боку ўладаў: членаў БАЖ выклікаюць на допыты, блакавалі офіс арганізацыі, пагроза крымінальнага пераследу арганізацыі як ніколі высокая.

    БАЖ заўзята і прафесійна выступае супраць спробаў падарваць свабодныя і незалежныя медыя ў Беларусі, IFEX цешыцца, што менавіта БАЖ стаў першым лаурэатам ўзнагароды ўрадаў Канады і Вялікабрытаніі — Прэмія за  свабоду СМІ (first Media Free­dom Award). Гэта заслужаная ўзнагарода, якая ёсць выдатным прыкладам для іншых абаронцаў свабоды прэсы ва ўмовах ціску. У прэс-рэлізе аб прысуджэнні узнагароды адзначалася «нязменная прыхільнасць БАЖ журналісцкай этыцы і прынцыпам» як адзінага незалежнага саюза журналістаў у Беларусі.

    Мы хочам скарыстацца гэтай магчымасцю, каб падзякаваць за ваш унёсак у працу IFEX і запэўніць, што БАЖ з’яўляецца важным удзельнікам нашай сеткі і заўсёды будзе мець нашу поўную падтрымку ў змаганні за свабоду сродкаў масавай інфармацыі і паляпшэнне ўмоў для працы журналістаў у Беларусі.

    З салідарнасцю з вамі,
    Энні Гэйм
    Выканаўчы дырэктар IFEX

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці