• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Любоў Лунёву і Змітра Краўчука аштрафавалі за супрацу з «Белсатам»

    Суд Савецкага раёну Менску прызнаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука вінаватымі па арт. 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і пакараў журналістаў штрафамі ў памеры 40 базавых велічынь (920 руб.) кожнаму.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/20171003_155154-660x440_0.jpg

    «У судзе не было аніякіх доказаў. Не было ні скрыншотаў, ні відэаматэралаў – усе будавалася на паказаннях сведкаў-міліцыянтаў. Мы хутчэй за ўсё будзем абскарджваць прысуд у Менскім гарадскім судзе», – заявіў Краўчук у размове з belsat.eu.

    Падставай для складання адміністратыўнага пратаколу стала праца журналістаў над сюжэтам пра суды над удзельнікамі акцыяў пратэсту ў Менску. Здымкі як раз адбываліся каля Савецкага суду. Аднак парадокс заключаецца ў тым, што сюжэт у эфір так і не выйшаў.

    «То бок ніякага распаўсюду матэрыялаў СМІ не было», – падкрэслівае Краўчук.

    Гэта ўжо другі суд для Краўчука і Лунёвай сёлета – 3 кастрычніка суд Завадскога раёну Менску пакараў абодвух журналістаў штрафамі ў памеры 690 рублёў за працу без акрэдытацыі.

    Нагадаем, паводле артыкулу пра незаконны выраб прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі толькі за гэты год журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000. Паводле «Рэпарцёраў без межаў», менавіта журналістаў нашага тэлеканалу беларускія ўлады пераследуюць часцей за ўсё.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці