Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» абвясціў пра выхад з медыясеткі Infopoint
З медыясеткі Infopoint выходзіць тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь». Галоўная прычына — адсутнасць фінансавання.

Эмблема канала «Мая краіна Беларусь»
«Мая краіна Беларусь» і іншыя праекты, створаныя Сяргеем Бяспалавым, заяўляюць аб выхадзе з медыйнай структуры, якая раней называлася як Infopoint. Гэта адбылося з прычыны адсутнасці фінансавання, але нягледзячы на гэта мы і надалей будзем працягваць змагацца з прапагандай лукашэнкаўскіх СМІ», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.
Сяргей Бяспалаў — беларускі блогер і палітычны актывіст. Акрамя праекта «Мая Краіна Беларусь» ён стварыў таксама «Вусы Лукашэнкі». Бяспалаў — экс-добраахвотнік палка імя Кастуся Каліноўскага. У 2024 годзе стаў дэлегатам Каардынацыйнай рады ад спісу «Незалежныя беларусы».
Infopoint — медыясетка, якая аб’ядноўвае шэраг беларускіх тэлеграм-каналаў ды іншых медыяпраектаў.
