• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мазамбік увёў падатак на журналістыку

    У Мазамбіку (Паўднёвая Афрыка) уступае ў дзеянне ўказ, які фактычна ўводзіць «падатак на журналістыку», паведамляе «Human Rights Watch».

    Замежныя карэспандэнты павінны будуць плаціць $ 2 500 за акрэдытацыю на разавую паездку ў краіну, або $ 8 300 за год працы ў краіне.

    Мазамбік — адна з самых бедных краінаў свету. Больш за палову насельніцтва краіны жыве на $ 30 у месяц.

    Мясцовым журналістам-фрылансерам давядзецца заплаціць $ 500 за права цэлы год «легальна» публікаваць свае артыкулы ў мазамбікскай прэсе. Мясцовыя журналісты, якія працуюць на замежныя медыі, абавязаныя заплаціць дзяржаве $ 3500 у абмен за гадавую акрэдытацыю.

    «Журналісцкі падатак» будуць плаціць і самі СМІ (ад $ 34,5 тыс. да $ 69 тыс. у год).

    «Накладанне збораў на журналістаў сур’ёзна паўплывае на іх здольнасць асвятляць кастрычніцкія муніцыпальныя выбары і на агульныя выбары 2019 года», – пракаментавала новаўвядзенне Дэва Мавінга, дырэктар паўднёваафрыканскага аддзялення «Human Rights Watch».

    Паводле Эміліі Маяны, дырэктара Інфармацыйнага бюро Мазамбіку, «падатак на журналістыку» з’яўляецца адказам на рынкавыя ўмовы і абумоўлены неабходнасцю падтрымання дысцыпліны ў медыях.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці