• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” зноў хадайнічае пра змены ў заканадаўстве аб СМІ

    Жанна Літвіна і Андрэй Бастунец перадалі ў профільную камісію новаабранай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапановы арганізацыі па змяненні закона “Аб СМІ”.

    Жанна Літвіна і Андрэй Бастунец ідуць у Палату прадстаўнікоў

    22 студзеня з кіраўнікамі ГА “БАЖ” сустрэўся старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі Андрэй Наумовіч.

    У дакуменце, які дэпутат прыняў і абяцаў разгледзець, пералічана 15 канкрэтных прапаноў і фармулёвак.

    Сярод хібаў, якія, па меркаванні БАЖ, патрабуюць заканадаўчага выпраўлення, – дазвольны парадак рэгістрацыі новых СМІ; невыканальныя патрабаванні да выдаўцоў маланакладных выданняў; ускладненне дзейнасці журналістаў-фрылансераў; прыраўноўванне акрэдытацыі да дазволу на пошук, збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі; пашыраныя падставы для вынясення папярэджанняў; наданне ўраду права рэгламентаваць дзейнасць інтэрнэт-СМІ без вызначэння паняцця такіх СМІ і г.д.

    Яшчэ да прыняцця закона “Аб СМІ”, чатыры гады таму, журналісцкая арганізацыя вылучала шэраг прапаноў па яго змесце. Некаторыя з іх (7 з больш як 30‑і) дэпутаты Палаты прадстаўнікоў улічылі пры разглядзе дакумента ў другім чытанні.   

    Разам з тым, ідэю правядзення парламенцкіх слуханняў на гэтую тэму тагачасны старшыня Камісіі Ю. Кулакоўскі адхіліў, спаслаўшыся на “адсутнасць практычнага вопыту рэалізацыі палажэнняў” новага закона.

    “На сёння такі вопыт напрацаваны, лічаць у БАЖ. –  Практыка прымянення закона “Аб сродках масавай інфармацыі” паказала яго слабыя бакі, на якія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звяртала ўвагу яшчэ на стадыі прыняцця…”

    Журналісцкая арганізацыя прапануе Камісіі правесці слуханні на тэму заканадаўства аб СМІ, разгледзець прапанаваныя ГА “БАЖ” змяненні і распачаць публічнае абмеркаванне Закона “Аб СМІ” і практыкі яго прымянення.

     “Усе гэтыя праблемы патрабуюць шырокага ўсебаковага абмеркавання і выкаранення, — гаворыць старшыня ГА “БАЖ” Жанна Літвіна. – Спадзяемся, Палата прадстаўнікоў адкажа на наш заклік…”

    Копія звароту у далучаным  PDF-файле

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    У Літве набылі сілу змены падатковага заканадаўства. Тлумачым, на што беларусам трэба звярнуць увагу

    З 1 траўня 2025 года ў Літве набылі сілу змены падатковага заканадаўства, якія, сярод іншага, тычацца асоб, што ажыццяўляюць індывідуальную дзейнасць. Павялічылася колькасць выпадкаў, калі такая асоба мусіць рэгістравацца ў якасці платніка падатку на даданую вартасць (pridėt­inės vertės moke­stis, PVM). Тлумачым, для каго цяпер абавязковая такая рэгістрацыя.
    12.08.2025
    Акцэнты

    Правовые изменения. Что случилось в 2024 году в Беларуси по регулированию медиасектора

    За 2024 год можно выделить всего несколько нормативно-правовых актов, которые прямо или косвенно касаются права на выражение мнения и представляют какой-либо интерес для медиасектора.
    08.01.2025
    Акцэнты

    Законапраект аб змяненні КаАП: пагрозы для свабоды выказвання меркавання

    9 ліпеня Савет міністраў унёс у Палату прадстаўнікоў законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці». Сярод прапанаваных змен знайшлося месца і нормам, якія тычацца свабоды выказвання меркавання, дакладней — істотна яе абмяжоўваюць. Тлумачыць юрыст Прававога цэнтра БАЖ Яўген Пыльчанка.
    20.08.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці