• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Meta адключыла тэхналогію прыватнасці ў Instagram

    Функцыя скразнога шыфравання на платформе была адключана для карыстальнікаў па ўсім свеце.

    Meta адключыла тэхналогію прыватнасці ў Instagram

    Фота: Pix­abay

    Meta больш не будзе падтрымліваць бяспечныя чаты ў Insta­gram, змест якіх быў даступны толькі адпраўніку і атрымальніку, паведамляе  BBC.

    «Сквознае шыфраванне паведамленняў у Insta­gram не будзе падтрымлівацца пасля 8 мая 2026 года», — заявілі ў кампаніі.

    Выдаленне скразнога шыфравання (E2EE) з паведамленняў — гэта значная змена ў палітыцы кампаніі, якая раней прасоўвала гэту тэхналогію як залаты стандарт прыватнасці карыстальнікаў.

    Стандартнае шыфраванне азначае, што правайдэр можа атрымаць доступ да канфідэнцыйных матэрыялаў пры неабходнасці. Гэта распаўсюджаная сістэма ў большасці буйных анлайн-сэрвісаў, такіх як Gmail.

    Гэтае рашэнне было ўхвалена групамі па абароне дзяцей, у тым ліку NSPCC, якія даўно папярэджвалі, што тэхналогія скразнога шыфравання можа падвергнуць дзяцей рызыцы, бо дапамагае злачынцам пазбегнуць выкрыцця.

    Аднак абаронцы прыватнасці сцвярджаюць, што гэты крок з’яўляецца крокам назад. У прыватнасці, супрацоўніца Big Broth­er Watch па юрыдычных і палітычных пытаннях Майя Томас, заявіла, што E2EE — гэта «адзін з ключавых спосабаў, з дапамогай якіх дзеці могуць абараніць свае дадзеныя ў інтэрнэце».

    У цяперашні час E2EE выкарыстоўваецца па змаўчанні ў Sig­nal, What­sApp, Face­book Mes­sen­ger, Apple iMes­sage і Google Mes­sages.

    Нагадаем, што ў траўні Meta абнавіла алгарытмы рэкамендацый Insta­gram, каб аддаваць прыярытэт «арыгінальнаму кантэнту» і абмежаваць ахоп акаўнтаў, якія публікуюць чужыя фатаграфіі і каруселі. 

    Что и как почистить в Insta­gram: инструкция от КиберПартизан

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.