• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфармацыі адхрысцілася ад тг-канала “Желтые сливы”

    "Міністэрства інфармацыі адмовілася рэагаваць на зняважлівы кантэнт таксічнага пабліка “Желтые сливы”. Гамяльчук Ілля Міронаў атрымаў адказ на свой зварот, у якім раней прасіў дзяржаву вынесці папярэджанне аўтарам рэсурса, што распальвае нянавісць у грамадстве", - піша "Гомель Штодзень". 

    “Інфармуем, што тэлеграм-канал “Желтые сливы” не зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі ў якасці сеткавага выдання і, адпаведна, сродкам масавай інфармацыі не з’яўляецца (…). Мера рэагавання, якую Вы згадвалі ў звароце, ужываецца ў дачыненні да рэдакцый СМІ альбо ўласнікаў сеткавых выданняў (…). У Міністэрства інфармацыі адсутнічаюць паўнамоцтвы адносна адкрыцця ў дачыненні да асобаў, якія здзейснілі ўчынкі, што пасягаюць на парадак кіравання, адміністрацыйна-дэліктнага і крымінальна-працэсуальных вытворчасцей”, — зазначаюць аўтары адказу.

    У дакуменце, падпісаным намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Бузоўскім, аўтару звароту параілі звярнуцца ў суд для абароны гонару і годнасці.

    Ілля Міронаў адказам з Мінюсту не задаволены. Валанцёр намераны і ў далейшым дабівацца прыцягнення да адказнасці людзей, адказных за напаўненне і вядзенне тг-канала “Желтые сливы”.

    “Я хацеў бы падкрэсліць, што тэлеграм-канал “Желтые сливы”, у якога больш за 40 тысяч падпісчыкаў, існуе з пачатку 2021 года нават у друкаваным выглядзе, а іх улёткі распаўсюджваюцца на дзяржаўных прадпрыемствах, пра што паведамлялася на іх старонках. Ужо тады трэба было паставіць пытанне наконт адпаведнасці іх дзейнасці беларускаму заканадаўству. Цяпер я шчыльна займаюся гэтай задачай, паколькі хачу, каб выконваліся законы, а тыя, хто іх не выконваюць, прыцягваліся да адказнасці, у тым ліку крымінальнай. Адказ з Міністэрства інфармацыі чаканы. Я высветліў, што прапагандысцкі тг-канал не з’яўляецца СМІ, таму буду звяртацца ў суд і праваахоўныя органы. Я веру ў закон і парадак”, — зазначае Ілля.

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі

    “Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

    Беларуская мова ў маркетынгу і рэкламе: сімвалічная каштоўнасць ці крыніца прыбытку?

    Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці