• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства культуры: “Журналістаў творчымі работнікамі яшчэ не прызнавалі…”

    Прэс-служба ГА “БАЖ” спрабуе разабрацца, ці могуць нашых калег прызнаць творчымі работнікамі і, адпаведна, вызваліць ад уплаты падатку на дармаедства.

    Сёлетні дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” мала каго ў Беларусі пакінуў абыякавым. Закрануў ён і журналістаў-фрылансераў – людзей, якія стала не працуюць у штаце якой-кольвек рэдакцыі і, адпаведна, вымушаныя будуць заплаціць.

    Падатак не тычыцца штатных супрацоўнікаў, а таксама тых, хто самастойна сплаціць 20 базавых велічыняў у дзяржаўную казну. Але што рабіць, калі ты не напрацаваў сёлета на падатак у 3 мільёны 600 тысяч, але з’яўляешся журналістам ці рэдактарам уласнага сайту?

    Паводле пазнейшага прэзідэнцкага ўказу №251 ад 19 чэрвеня 2015 г., ад уплаты згаданага падатку вызваляюцца таксама сябры творчых саюзаў і творчыя работнікі.

    ГА “БАЖ”, паводле Статуту, творчым саюзам не з’яўляецца – гэта саюз, створаны па прафесійнай прыкмеце. Таму сяброўства ў БАЖ ніяк не паўплывае на сітуацыю.

    А вось статус творчага работніка і вызваленне ад падатку можа надаць адмысловая камісія, створаная пры Міністэрстве культуры. Між тым, як высветлілася, ніхто з нашых калег пакуль туды не звяртаўся.  

    Сакратар камісіі Аксана Арцюшэўская кажа, што на разгляд прыходзяць у асноўным заявы ад мастакоў, пісьменнікаў, народных майстроў.

    – Сябры камісіі схільныя прызнаваць творчымі работнікамі менавіта такіх людзей. Журналістаў жа пакуль не прызнавалі. Такой пазіцыі прытрымліваюцца і прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, якія ўваходзяць у камісію. Але прэцэдэнтаў пакуль не было – ні адмоўных, ні станоўчых, – кажа Аксана Арцюшэўская.

    Прадстаўніца Міністэрства культуры прапанавала выпрабаваць гэтую магчымасць і параіла разам з заявай, якая пішацца ў адвольнай форме, дасылаць як мага больш прыкладаў сваёй творчай дзейнасці.

    Прэс-служба ГА “БАЖ” папрасіла калегу, што рэдагуе ўласны сайт для дзяцей, накіраваць у Мінкульт заяву аб прызнанні яе творчым работнікам. На разгляд заявы заканадаўства дае чыноўнікам месяц. Праз месяц мы вернемся да гэтай тэмы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці