• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр інфармацыі Ігар Луцкі пайшоў на павышэнне — цяпер ён галоўны ідэолаг краіны АБНОЎЛЕНА

    Новым міністрам інфармацыі прызначаны Уладзімір Пярцоў.

    Луцкі займаў пасаду міністра інфармацыі з чэрвеня 2020 года, замяніўшы на пасадзе Алеся Карлюкевіча. 

    Яго кіраванне запомніцца ўдушэннем недзяржаўных СМІ. Больш за 400 журналістаў былі затрыманыя. 12 застаюцца ў турмах па крымінальных справах пры ўхвальным маўчанні міністэрства. «Напэўна, ёсць за што», — адказаў ён на пытанне, як ставіцца да прысуду журналісткам «Белсата» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

    Увосень Tut.by быў пазбаўлены статусу СМІ, ад жніўня найпапулярнейшыя газеты «Народная воля» і «Камсамолка» перасталі друкавацца ў Беларусі, а ў другой палове года некалькі рэгіянальных СМІ спынілі папяровы выхад.

    Нарэшце, у сакавіку 2021 года рэпрэсіі распаўсюдзіліся на неграмадска-палітычныя беларускамоўныя выданні. Часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» былі выгнаныя з дзяржаўных сетак распаўсюду, запалоненых расійскімі аналагамі гэтых публікацый.

    Луцкі стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі, а новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў. Да апошняга часу ён кіраваў прадстаўніцтвам тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці