• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС – БАЖу: Прадстаўляюцца журналістамі, але не з’яўляюцца імі

    Міністэрства ўнутраных спраў адказала на зварот ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адносна пераследу журналістаў падчас акцый пратэсту ў сакавіку. Асноўны лейтматыў адказу: міліцыя заканадаўства не парушала, а ГА “БАЖ” павінна спыніць пакрывальніцтва асоб, якія не маюць дачынення да СМІ.

    У прыватнасці, у адказе адзначаецца, што Міністэрства ўнутраных спраў не мае інфармацыі аб неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў органаў ўнутраных спраў.

    “Прыналежнасць грамадзян да сродкаў масавай інфармацыі не вызваляе іх ад адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, і тым больш асоб, якія прадстаўляюцца журналістамі, але не з’яўляюцца імі на самай справе.

    Падзяляючы занепакоенасць за бяспеку грамадзян падчас масавых мерапрыемстваў, Міністэрства ўнутраных спраў заклікае ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” арганізаваць тлумачальную працу сярод журналістаў і выключыць “пакрывальніцтва” і “апраўданне” дзеянняў асоб, якія не маюць ніякіх адносін да сродкаў масавай інфармацыі”, – адзначаецца ў адказе выконваючага абавязкі начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку Аляксандра Жылінскага.

    Разам з тым А. Жылінскі паведамляе, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў былі праінфармаваныя аб правах журналістаў, а таксама аб адказнасці за перашкоду іх законнай прафесійнай дзейнасці, прадугледжанай артыкулам 198 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае шкадаванне з нагоды таго, што МУС не правяло службовую праверку і не прыцягнула да адказнасці асоб, якія відавочна парушалі правы журналістаў у сакавіку. Толькі вядомых такіх фактаў журналісцкая арганізацыя зафіксавала больш за 100. Сярод іх затрыманні, ператрусы, адміністрацыйны пераслед, збіццё журналістаў.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па-ранейшаму заклікае праваахоўныя органы спыніць эскалацыю гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў СМІ. Паводле Закона “Аб СМІ” журналісты маюць поўнае права знаходзіцца ў месцах акцый і іншых масавых мерапрыестваў, незалежна ад таго, ці такія мерапрыемствы былі санкцыянаваныя ўладамі.

    – Мы звярталіся ў МУС пасля падзеяў 12 сакавіка, калі сярод многіх іншых была затрымана акрэдытаваная карэспандэнтка “Радыё Свабода” Галіна Абакунчык. Таксама з перашкодамі з боку міліцыі ў той дзень сутыкнулася журналістка зарэгістраванага інфармагенцтва БелаПАН Адар’я Гуштын. Таму інфармацыя МУС пра тое, што журналісты зарэгістраваных СМІ не цярпелі перашкоды, не адпавядае рэчаіснасці.

    З адказу мы бачым, што міліцыя адмаўляецца прызнаваць статус журналіста за тымі, хто супрацоўнічае з замежнымі медыямі без акрэдытацыі. У той жа час суды штрафуюць гэтых людзей за тое, што яны без акрэдытацыі як раз такі працуюць у якасці журналістаў. Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што правы журналіста павінны абараняцца незалежна ад таго, працуе ён у зарэгістраваным медыя, інтэрнэт-рэсурсе ці супрацоўнічае з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі.

    Заўважу, што сёння ў Беларусі сайты фактычна прыраўняныя ў заканадаўстве да сродкаў масавай інфармацыі. Таму мы лічым, што журналісты інтэрнэт-медыя павінны мець тую ж самую абарону, як і журналісты любых іншых СМІ.

    А тое, што МУС папярэдзіла сваіх супрацоўнікаў пра крымінальную адказнасць за перашкоду журналістам, гэта цудоўна. Але ўжо пасля нашага звароту, 25 сакавіка, мы бачылі, як “адрэагавалі” міліцыянты на гэта папярэджанне. Таму эфектыўнасць гэтага папярэджанне выклікае сур’ёзны сумнеў, – пракаментаваў адказ МУС старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

    Нагадаем, што 16 сакавіка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярталася да Міністра ўнутраных спраў Беларусі, а таксама ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавых парушэнняў правоў журналістаў. У звароце адзначаліся масавыя затрыманні прадстаўнікоў СМІ ў розных гарадах Беларусі.

    23 сакавіка стала вядома, што Генеральная пракуратура адмовілася разглядаць зварот арганізацыі па сутнасці.

     

    Аператару «Белсата» Алесю Любенчуку заўтра пагражаюць «суткі». Прыходзьце падтрымаць калегу!

    Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ў свой прыёмны дзень не прыняў прадстаўнікоў БАЖ (аўдыёзапіс)

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці