• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Міколу Дзядка завялі новыя крымінальныя справы

      Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

    Дзядка вінавацяць у тым, што ён «некалькіх гадоў адміністраваў радыкальны тэлеграм-канал «Мiкоlа». У дадзены момант ужо атрыманыя доказы, якія сведчаць аб здзяйсненні фігурантам дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Названыя дзеянні здзяйсняліся з выкарыстаннем кіраванага ім тэлеграм-канала. У сувязі з гэтым распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса».

    Лідара анархістаў Мікалая Дзядка ў лістападзе 2020 затрымаў ГУБАЗіК. Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе аб «парушэнні грамадскага парадку».

    Міліцыя знайшла Дзядка на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. Яго тэлеграм-канал «Мікола» (каля 15 тысяч падпісантаў) перайшоў пад кантроль сілавікоў.

    Цяпер яго вінавацяць па трох артыкулах: арт. 342, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 295–3 Крымінальнага кодэкса. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Міколу Дзядка палітвязнем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці