• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На выніковы сход віцебскіх БАЖаўцаў завітаў Дзед Мароз

    29 снежня сябры ГА “БАЖ” з віцебскага рэгіёну сабраліся абмеркаваць вынікі 2015 года і скласці планы на наступны.

    2015 год быў для віцебскіх  БАЖаў вельмі плённым і паспяховым. 19 снежня журы агучыла вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных суполак ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. 1‑е месца было аддадзена менавіта віцебскай суполцы.

    Таксама Віцебск, Глыбокае, Полацк і Барысаў адзначылі за найлепшую супольную прэзентацыю падчас святкавання 20-годдзя арганізацыі.

    З гэтай нагоды самыя актыўныя сябры суполкі атрымалі адмысловыя паштоўкі з выявай дыплома. Алене Сцяпанавай, якая кіруе суполкай, калегі падарылі букет ружаў. Але на гэтым сюрпрызы і падарункі не скончыліся: пасля абмеркавання вынікаў года і панавання будучай працы на БАЖаўскі сход нечакана завітаў Дзед Мароз.

    Нават уважлівыя журналісты не адразу пазналі ў гэтым персанажы Паўла Левінава – таго самага дасціпніка, які на імпрэзе да 20-годдзя ГА “БАЖ” увасабляў неафіцыйны сімвал арганізацыі.

    У перапынку зладзілі “салодкі стол”, і ўсе ахвотныя маглі сфатаграфавацца са сваім Дзедам Марозам. А потым пачалося самае доўгачаканае: прэзентацыя анансаванага загадзя фільма “Я лічу, што я шчаслівы”. Гэты фільм стаў таксама мясцовай падзеяй года: віцяблянка Алена Сцяпанава і калега з Барысава Аляксандр Зянкоў падрыхтавалі кінааповед пра журналіста, выдаўца, паэта і барда Георгія Станкевіча.

    Сам Георгій таксама прысутнічаў на прэзентацыі, ён адмыслова дзеля гэтага прыехаў у Віцебск з Бешанковіцкага раёну, дзе жыве ў вёсцы Старыя Ранчыцы.

    Ён атрымаў найлепшае ўражанне ад фільма, які ўбачыў упершыню. І пасля падзякі аўтарам Георгій Станкевіч зрабіў прысутным яшчэ адзін падарунак – зладзіў невялікі канцэрт і падарыў зборнікі сваіх вершаў “Зорны воз”.

    Падрабязны фотарэпартаж з мерапрыемства можна паглядзець на старонцы «Нашы ў горадзе».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці