• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Названыя лаўрэаты конкурсу «Вольнага слова-2016» ФОТАРЭПАРТАЖ

    У Мінску названыя лаўрэаты конкурсу "Вольнае слова".

    Перад пачаткам цырымоніі ўзнагароджвання старшыня журы Юрась Карманаў нагадаў, што сёлета ў конкурсе бралі ўдзел 67 аўтараў, якія агулам даслалі больш за 200 тэкстаў.

    Ён зазначыў: “Вельмі цешыць, што ў “Вольным слове” ўдзельнічаюць як мэтры журналістыкі, так і пачаткоўцы. Бо разам мы і ёсць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЖАНРЫ

    1 месца

    Сяргей Маліноўскі, kp.by, “Сергей Михалок: Толстый парнишка с гармошкой никуда не делся — он внутри меня”.

    (Интервью, которое сыграло ключевую роль в возвращении Михалка на родину)

    Сяргей Маліноўскі: “Міхалок назваў гэта інтэрв’ю адным са сваіх любімых. Першае — гэта была размова з журналістам з украінскай рэгіянальнай прэсы, які не разумеў з кім увогуле мае гутарку. І Міхалок гаварыў там абсалютную няпраўду. А ў гэтай размове наадварот — размова была вельмі шчырая. Пазней гэтае інтэрв’ю раздрукоўвалі і насілі чыноўкнікам, якія адказваюць за дазвол на канцэрты, каб паказаць, што Сяргей Міхалок — нармальны, адэкватны чалавек”.

    2 месца

    Адар’я Гуштын, Naviny.by, «Это в Англии демократия, а у нас — три метра от стола можно стоять».

    Адар’я Гуштын: “Выбары ў Беларусі даўно страцілі інтрыгу. Мы разумелі, хто пераможа, але мне было цікава паглядзець на мільянера Тапузідзіса, даведацца нашто яму гэта трэба і ці не брыдка яму было ў гэтым удзельнічаць.  Хачу падзякаваць Сяргею Балаю за добрыя здымкі да матэрыяла. Калі мы працуем з ім разам, можна быць упэўненай, што будуць цудоўныя ілюстрацыі”.

    3 месца

    Уладзь Швядовіч, Ірына Арахоўская, “Наша Ніва”, «Назіра і Мансур. Чаму яны бягуць».

    Уладзь Швядовіч: “Мы хацелі паказаць, чаму грамадзяне Расіі бягуць у Еўропу. Для нас галоўнай высновай матэрыялу стала тое, што беларуская талерантнасць — міф, якія растае ў паветры, як толькі побач аказваецца чалавек, які хоць крыху адрозніваецца ад сучаснага беларуса”.

    АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ

    1 месца

    Віктар Марціновіч, Die Zeit, «Краткий курс тоталитарной лингвистики» (Crashkurs in total­itär­er Lin­guis­tik).

    2 месца

    Ягор Марціновіч, “Наша Ніва”, “110 кандыдатаў, якія будуць «абраныя» ў парламент — праверце спіс пасля выбараў”.

    Ягор Марціновіч: “Працэнт патрапляння прадказання быў большым, чым звычайна дае Ярмошына Лукашэнку. У маім выпадку я мушу выказаць падзяку Лідзіі Ярмошынай, бо гэта яна стварыла такую сістэму, што няважна хто балатуецца, важная пасада. Каб яна была прадстаўнічай з пункту гледзішча ўлады У Беларусі, калі ты не ідыёт, то вядома, хто пераможа ў выбарах”.

    3 месца

    Руслан Гарбачоў, “Салідарнасць” gazetaby.com, “К чему привел «золотой дождь», накрывший малую родину Лукашенко”.

    Руслан Гарбачоў: “Людзі, якія асабліва не думаюць куды ідуць іх грошы, падтрымлівацюь будаўніцтва такх аб’ектаў. Але я адштурхнуўся ад інфармацыйнай нагоды і прааналізаваў, на якія прадпрыемствы ў Шклове ідуць грошы.

    Хачу падзякаваць сваёй рэдакцыі, якая падтрымлівае мае ідэі, калегам, якія трымаюць мяне ў тонусе. І Анастасіі Зелянковай, бо пасля прачытання яе тэкстаў хочацца не адставаць”.

    МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ

    1 месца

    Фядута Аляксандр, naviny.by, ЦИКЛ .“Пять избирательных кампаний Лукашенко»

    Пять избирательных кампаний Лукашенко. 1994 год. Из грязи в князи

    Пять избирательных кампаний Лукашенко. 2001 год. «За него черти молятся»

    Пять избирательных кампаний Лукашенко. 2006 год. Как снег на голову

    Пять избирательных кампаний Лукашенко. 2010 год. Сможешь выйти на площадь? 

    Пять избирательных кампаний Лукашенко. 2015. Последний нерешительный бой

    Аляксандр Фядута: “Дзякуй кіраўніку кампаніі БелаПАН Алесю Ліпаю, які прапанаваў напісаць гэты цыкл. Бо я быў перакананы, што пра выбарчыя кампаніі ўжо нічога новага не скажаш. А яшчэ ў мяне ёсць мара: напісаць пра выбарчыя кампаніі другога прэзідэнта Беларусі”.

    2 месца

    Марыя Булавінская, “Белсат”, “Над сістэмай.

    3 месца

    Віталь Цыганкоў, “Радые Свабода”, Прадухіліць «Минскнаш»: замяніць у школах «расейскую» літаратуру на «сусьветную».

    Віталь Цыганкоў: “Сапраўды назіраюцца нажніцы паміж дзяржаўнай і побытава-маральнай ідэнтычнасцю беларусаў. Беларусь, хіба, не адзіная краіна, дзе ў школах няма сусветнай літаратуры, але ёсць літаратура руская. Хацелася б, каб праз 2–3 гады гэты артыкул стаў неактуальны.

    РАССЛЕДВАННЕ

    1 месца

     Арцём Гарбацэвіч, “Наша Ніва”, “Беларускіх школьнікаў адпраўлялі ў Расію ў трэніровачныя лагеры пад кіраўніцтвам неанацыстаў”.

    2  месца

    Сяргей Сыс (Жорж Кунцэвіч) , «Свободные новости плюс», ЦЫКЛ. “Таямніцы расстрэльнага калідора” (у трох частках).

    3 месца

    Марына Коктыш, “Народная Воля”, “Дело Евгения Миколуцкого” 

    ДЭБЮТ

    1 месца

    Кацярына Бахвалава (Андрэева), “Радые «Свабода»

    «Мы да вашага „Бацькі“ ў госьці прыехалі», — расейскія вайскоўцы ля беларускай мяжы.

    Кацярына Бахвалава: “Думаю, у кожнага чалавека мусіць быць настаўнік. Для мяне такім чалавека стаў Валер Каліноўскі з “Радыё Свабода”. Яшчэ хачу сказаць, што ў Клінцах, дзе мы здымалі матэрыял, кепскае начное жыццё. Большасць інтэрв’ю я запісала ў вельмі цямяным месцы. І яшчэ: я больш не бачыла такіх пустых вачэй як у маёра Сакалова, які прайшоў Афган і Чачню. І для якога Беларусь можа стаць проста наступнай кропкай камандзіроўкі.

    2 месца

    Вікторыя Крупская (Капская), «Имена», “Родители, вы сумасшедшие? Почему 11-летняя Полина из Слуцка не верила, что для нее найдется семья”.

    3 месца

    Алеся Малаковiч, Intex-press, “Цыганский барон Николай Базылевич из Барановичей: “Мечтаю, чтобы внук стал судьей”.

    Алеся Малаковiч: Я вырашыла напісаць гэты тэкст пра жыццё цыган, бо ў горадзе ў людзей толькі адна асацыяцыя з цыганамі — крадзяжы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці