• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прымаюцца матэрыялы на конкурс “Вольнае слова” (да 31 сакавіка)

    ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" аб’яўляе прыём журналісцкіх матэрыялаў на свой традыцыйны творчы конкурс “Вольнае слова”.

    Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

    Удзельнічаць у конкурсе маюць права сябры ГА «БАЖ».

    Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюцца не больш за 3 матэрыялы, якія пабачылі свет у 2017 годзе.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/volnae-slova-logo-445.png

    НАМІНАЦЫІ:

    1. НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

    Ацэньваецца:

    – арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

    – адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

    – арыгінальнасць загалоўка, лід;

    – спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);

    – аўтарскі стыль.

     

    2. НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

    Ацэньваецца:

    – грамадская значнасць узнятай праблемы;

    – адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;

    – прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;

    – стыль, спосабы аўтарскай падачы;

    – «прывязка» да мясцовых праблем;

    – адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.

     

    3. НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ Ў ЖУРНАЛІСТЫЦЫ (нарыс, эсэ)

    Ацэньваецца:

    – выбар тэмы;

    – пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

    – аўтарскі стыль.

     

    4. ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

    Ацэньваецца:

    – выбар тэмы;

    – грамадская значнасць узнятай праблемы;

    – пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

    – аўтарскі стыль.

     

    5. НАМІНАЦЫЯ «ДЭБЮТ» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

    Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў.

    Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ:

    На конкурс прымаюцца электронныя спасылкі на матэрыялы. У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі – выразкі публікацый (альбо іх якасна зробленыя копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі. Мультымедыйныя тэксты прымаюцца да ўдзелу ў “Вольным слове” ва ўсіх пяці намінацыях.

    Абавязкова трэба:

    1. спампаваць, запоўніць і даслаць фармуляр (doc);

    2. прыкласці да ліста электронны варыянт матэрыялу (doc, MS Word);

    Адрас для прыёму матэрыялаў: slova@baj.by

    ТЭКСТЫ ПРЫМАЮЦЦА ПА 31 САКАВІКА 2018 г.  УКЛЮЧНА

     

    Увага! НЕ прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе лісты, у якіх не выкананыя ўсе вышэйпералічаныя патрабаванні.

    Свае папяровыя публікацыі вы можаце перадаць у офіс ГА «БАЖ» асабіста ці даслаць па пошце на адрас: 220004, Мінск, вул. Кальварыйская 16 офіс 265.

    У склад журы ўваходзяць:

    Ягор Марціновіч

    Аляксандр Старыкевіч

    Анжэла Белуш

    Сяргей Ваганаў

    Максім Жбанкоў

    Андрэй Аляксандраў

    Марына Коктыш

    Юрась Карманаў, старшыня журы.

    ЖАДАЕМ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ!

     

    Вынікі мінулагодняга конкурсу «Вольнае слова» + ФОТАРЭПАРТАЖ

    Вынікі «Вольнага слова-2015»

    Вынікі «Вольнага слова-2014»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці