• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» правялі акцыю салідарнасці з беларускімі зняволенымі журналістамі ў 12 краінах

    У дзень, калі разглядалася апеляцыя па справе Tut.by, «Рэпарцёры без межаў» (RSF) далучыліся да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці. Акцыю падтрымалі ў офісах, якія знаходзяцца ў 12 краінах свету.

    — Іх усіх трэба вызваліць! — напісалі ў сацсетках прадстаўнікі аўтарытэтнай журналісцкай арганізацыі, маючы на ўвазе больш за 30 беларускіх супрацоўнікаў медыя, якія знаходзяцца ў месцах зняволення.

    Прадстаўнікі штаб-кватэры арганізацыі ў Парыжы, а таксама яе офісаў у Берліне, Брусэлі, Дакары, Жэневе, Лондане, Рыа, Стакгольме, Тунісе, Тайбэе, Вене і Вашынгтоне ўзялі ў рукі партрэты нашых калегаў, каб падтрымаць іх.

    — Амаль праз тры гады пасля таго, як беларускія ўлады пачалі жорсткія рэпрэсіі пасля выбараў 2020 года, не відаць ніякіх прыкметаў таго, што судовы пераслед СМІ спыніцца, — заявіла дырэктар па кампаніях «Рэпарцёраў без межаў» Рэбека Венсан. — Мы, RSF, разам з нашымі партнёрамі з Беларускай асацыяцыі журналістаў гэтай акцыяй падтрымліваем незалежныя медыя краіны і заклікаем да неадкладнага вызвалення журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі.

    Сваю акцыю журналісцкая арганізацыя прызначыла да апеляцыі па справе Tut.by. Людмілу Чэкіну і Марыну Золатаву там назвалі сімваламі свабоды прэсы ва ўмовах напружанага клімату для СМІ.

    — Рэпрэсіі супраць СМІ, якія асвятлялі пратэсты ў Беларусі пасля выбараў, працягваюцца, нягледзячы на тое, што прайшлі амаль тры гады з моманту іх закрыцця, — падкрэсліў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. — Сёння прадстаўнікоў СМІ па-ранейшаму кідаюць у турму, выносяць страшэнныя выракі — да 14–15 гадоў пазбаўлення свабоды – толькі за выкананне прафесійнага абавязку. Аднак журналістыка – не злачынства. Злачынства – гэта рэпрэсіі супраць журналістаў.

    Нагадаем, Марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза журналістаў Літвы.

    Раней да акцыі далучыліся арганізацыі і фонды ў Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі ды іншых краінах. А таксама прыватныя асобы. Напрыклад, рэжысёр з ЗША Эрні Барбараш.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!

    Вы можаце раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media .

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Чытайце яшчэ:

    Акцыя на фэсце «Тутака»: Ціханоўская, Латушка, Івулін і іншыя падтрымалі зняволеных журналістаў

    Журналісты не злачынцы! У цэнтры Мальмё прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх калег

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці