• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ААЦ масава адбірае дамены ў выданняў, якія трапілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

    Цягам апошніх дзён рэдакцыі інтэрнэт-выданняў, абвешчаных беларускімі судамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», атрымліваюць паведамленні пра тое, што іх адрасы ў даменнай зоне .by больш не дзейнічаюць.

    Фота: ana­log­i­cus для pexels.com

    Новыя імёны

    Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь рассылае адмысловыя лісты, абапіраючыся на ўласны загад ад 4 красавіка пра ануляванне беларускіх даменных імёнаў для сайтаў, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэты спіс складае на сваім сайце Міністэрства інфармацыі паводле рашэнняў судовых інстанцый.

    Загад ААЦ быў апублікаваны 9 красавіка 2024 года. Некаторыя рэдакцыі ўжо паспелі перавесці свае выданні на новыя дамены.

    Першым пра ануляванне інтэрнэт-адраса паведаміла рэдакцыя выдання Reform.by. Гэтае медыя трапіла ў «экстрэмісцкі спіс» зусім нядаўна — 21 сакавіка 2024 года,  адпаведнае рашэнне прыняў 14 сакавіка суд Ленінскага раёна Брэста. У рэдакцыі былі гатовыя да такіх падзей і падрыхтавалі  новую пляцоўку з іншым даменам —reform.news.

    Падобным чынам паступілі ў рэдакцыі інфармацыйнага сайта «Медыязона Беларусь». Інтэрнэт-рэсурс mediazona.by, абвешчаны «экстрэмісцкім» 20 траўня 2022 года паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна, працягвае працаваць па адрасе mediazonaby.com.  Рэгіянальны сайт «Медиа-Полесье» (media-polesye.by), які трапіў у «экстрэмісцкі спіс» 5 красавіка 2022 года згодна з рашэннем суда Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, цяпер мае адрас Media-Polesye.cоm.

    Некаторыя інтэрнэт-выданні не спавяшчалі чытачоў пра пераход у іншую даменную зону, і гэтыя сайты проста не адкрываюцца. Прыкладам, інфармацыйныя парталы  stolin.by («Столин»), bara­novichi.by («Барановичи»), luninies.by («Лунинец»), прызнаныя «экстрэмісцкімі» 16 лютага гэтага года ў адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста.

    Хто яшчэ ў спісе?

    На сёння ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апрача згаданых вышэй, уключаныя інфармацыйныя сайты з даменам у беларускім сегмеце сеткі Інтэрнэт:

    - tut.by (інфармацыйны партал, прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 13 жніўня 2021 г.);

    - baj.by (інфармацыйны сайт ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 8 чэрвеня 2023 г.);

    - brest­note.by (брэсцкае рэгіянальнае выданне Brest­Note, прызнанае экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад 10 красавіка 2024 г.);

    - intex-press.by (сайт баранавіцкага інфармацыйнага выдання, прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 29 красавіка 2023 г.);

    - ex-press.by (барысаўскае інфармацыйнае інтэрнэт-выданне, прызнанае экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад 9 лютага 2023г.);

    - borisovnews.by (сайт выдання «Борисовские новости», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад 12 лістапада 2021 г.) ;

    - belaruspartisan.by (сайт інтэрнэт-выдання «Белорусский Партизан», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 12 лістапада 2021 г.);

     — b‑g.by (сайт выдання «Брестская газета», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 26 лістапада 2021 г.);

    -1reg.by (інфармацыйны рэсурс «Першы рэгіён», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад 27 снежня 2021 г.);

    - 6tv.by (магілёўскі інфармацыйны рэсурс, прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 2 лютага 2022 г.);

    - rh.by (сайт выдання «Рэгіянальная газета», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад 20 студзеня 2022 г.);

    - lepel.by (інфармацыйны рэсурс «Новости Лепеля», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Чыгуначнага раёна Віцебска ад 25 студзеня 2022 г.);

    - naviny97.by (інфармацыйны рэсурс «Навіны 97», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 18 лютага 2022 г.);

    - honest-people.by (інтэрнэт-рэсурс грамадскай ініцыятывы «Честные люди», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Чыгуначнага раёна Віцебска ад 22 лютага 2022 г.);

    - bornews.by (інфармацыйны рэсурс «Борисов-инфо», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад 18 ліпеня 2022 г.);

    - zasvojgorod.by (інтэрнэт-рэсурс «Вектор нашего города», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 5 верасня 2022 г.);

    - babruisk.by (інтэрнэт-выданне «Бобруйский курьер», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска ад 26 верасня 2022 г.);

    - carkva-gazeta.by (інтэрнэт-выданне «carkva.by», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 14 снежня 2022 г.);

    - bk-brest.by (сайт выдання «Брестский курьер», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 7 ліпеня 2023 г.);

    - zbsunion.by (сайт «Задзіночанне беларускіх студэнтаў», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Цэнтральнага раёна Гомеля ад 4 жніўня 2023 г.);

    - inform-progulka.by (сайт рэгіянальнага выдання «Информ-Прогулка», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ад 20 кастрычніка 2023 г.);

    - ganc-chas.by (сайт выдання «Ганцавіцкі час», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 2 лістапада 2023 г.);

    - pyx.by (сайт Руху «За Свабоду», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 7 снежня 2023 г.);

    - 1pinsk.by (рэгіянальны інфармацыйны рэсурс «Першы Пінскі», прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рашэннем суда Пінскага раёна і г. Пінска ад 21 снежня 2023 г.).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці