Навіны
Больш за 5,5 тысячы долараў выдаткоўвае Брагінскі выканкам на падпіску на дзяржаўныя СМІ
Сярод падпісных выданняў — толькі дзяржаўныя: «Гомельская праўда», «Маяк Палесся», «Беларусь Сегодня», «Настаўніцкая газета», «Культура». На падпіску плануецца выдаткаваць 17 907 рублёў (прыкладна 5647 долараў). І гэта не на ўвесь год, а на першы квартал, то бок на тры месяцы.
«Разлютаваная бітва» за розумы моладзі і будучыню: што хвалюе чыноўнікаў Віцебшчыны
«У нас разгортваецца самая з разлютаваных бітваў за розумы нашай моладзі і за нашу будучыню», — выказаўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, адкрываючы пасяджэнне на тэму развіцця інфармацыйнай прасторы Віцебскай вобласці. Пра вынікі мазгавога штурму зададзенай тэмы віцебскімі чыноўнікамі піша «Кліч Радзімы».
Польскія журналісты заклікалі сейм і сенат расказваць пра Анджэя Пачобута на міжнародным узроўні
Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме
На кінафестывалі «Bulbamovie» перамог дакументальны фільм журналісткі Таццяны Свірэпы
Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў
Выйшла на волю Таццяна Пыцько
Жонка відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава Таццяна Пыцько правяла ў віцебскім СІЗА амаль паўгода. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за дапамогу мужу, якога звінавацілі ў працоўных стасунках з «Белсатам». Гэты незалежны тэлеканал прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя
Музычныя журналісты Зміцер Бурбуць і Настасся Саматыя напісалі кнігу пра беларускую музыку 90-х і 00-х — ці пра тых, хто яе асвятляў. Гэта гісторыя «Музыкальнай газеты» і «М-журнала», легендарных мінскіх музычных выданняў, якія зніклі ў нулявыя.
Больш за 50 журналістаў загінулі на вайне Ізраіля і ХАМАС
Сгенерированные ИИ лица оказались реалистичнее настоящих фото — исследование
Блогера Уладзіміра Цыгановіча, ужо асуджаннага на 16 гадоў, зноў будуць судзіць
Беларускім блогерам прыйдзецца ўвайсці ў рэестр распаўсюднікаў рэкламы?
Тым, хто вядзе свой блог у сацсетках і размяшчае там рэкламу, варта звярнуць увагу на праект закона «Аб змене законаў па пытаннях рэкламы», нагадваюць «Сильные новости».
Кніга аўтара «Новага часу» Міколы Дзядка пра турму выйшла па-польску
Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з‑за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання
Даследаванне: каля 30% беларускіх і расійскіх журналістаў пасля эміграцыі сышлі з прафесіі
Прыкладна 30% журналістаў, якія за апошнія тры гады выехалі з Беларусі і Расіі, вымушаныя былі пакінуць прафесію. Пра гэта кажуць вынікі апытання фонду «Справядлівасць для журналістаў» (Justice for Journalists).
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці