Навіны
Meta (Facebook) готовится к необычному шагу: Социальные сети получат чат-боты с разнообразными личностями
Барысу Хамайду прызначылі 15 сутак арышту
Найстарэйшага віцебскага апазіцыйнага актывіста і распаўсюдніка незалежнай прэсы Барысу Хамайду пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Такое рашэнне сёння, 31 ліпеня, вынес суд Верхнядзвінскага раёна. Артыкул, паводле якога судзілі Хамайду, невядомы. Але падставай для таго, каб 75-гадовы мужчына апынуўся за кратамі, стала вокладка на ягоным пашпарце: на ёй была выява герба «Пагоня».
Тэлеканал «Беларусь 24» узначаліў Павел Лазавік. Раней ён абураўся, што ў 2020‑м людзі з’ехалі з глузду
Кіраўнік BYSOL: «Сабраць грошы — гэта не самая складаная задача»
Адна з арганізацый, на рахунак якой будуць пералічаны грошы, сабраныя падчас анлайн-марафона «Нам не ўсё адно!», — фонд беларускай салідарнасці BYSOL. Яго кіраўнік Андрэй Стрыжак адказаў на найбольш хвалюючыя пытанні на сваёй старонцы ў Facebook.
У доме ў Крывым Рогу, куды трапіла расейская ракета, жыве журналістка беларускага выдання «Салідарнасць»
Сёння раніцай расейскімі ракетамі быў абстраляны Крывы Рог (Украіна). Адна з іх трапіла ў шматпавярховы дом, зруйнавана колькасць кватэр. Апынулася, што ў ім жыве журналістка інтэрнэт-выдання «Салідарнасць» Кацярына Сельдзярэева. Яна не пацярпела.
В Японии тестируют окно живого перевода
Прадказальна адмовіў: Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па справе Tut.by
Пасяджэнне праходзіла у закрытым рэжыме. Галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай суд пакінуў пакаранне ў выглядзе 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па справе Tut.by
Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Валерыі Касцюговай
Падчас анлайн-марафона сабралі больш за 574 тысяч еўра. Куды пойдуць сродкі?
Гэта была неверагодная хваля салідарнасці! Больш за 11 тысяч чалавек перавялі сродкі падчас анлайн-марафона «Нам не ўсё адно!» Найбуйнешыя незалежныя медыя і блогеры ўдзельнічалі ў акцыі, у тым ліку БАЖ. Падчас мерапрыемства былі сабраныя больш за 574 тысяч еўра. Куды ж яны пойдуць?
Святлана Ціханоўская: «Беларусы, я намі ганаруся!»
Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі прызналася, што да апошняй хвіліны сачыла за тым, як пройдзе марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Яе вельмі ўсцешыла, што, аб'яднаўшыся, людзі змаглі сабраць больш за 570 тысяч еўра на падтрымку палітзняволеных беларусаў і іх сем'яў.
Віцебскія дзяржСМІ збіраюцца наладжваць «цесную супрацу» са СМІ Пскоўскай вобласці
Легендарнага распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду затрымалі падчас пілігрымкі
Ігар Карней — у СІЗА, імаверна, супраць яго распачалі крымінальную справу
У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным
Барацьба з несправядлівасцю і злом — забег на доўгую дыстанцыю. Гэта не навіна. А навіна ў тым, што ў суботу, 29 ліпеня, незалежныя беларускія медыя аб’яднаюцца, каб правесці анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Сабраныя грошы будуць накіраваны палітвязням і іх родным. У мерапрыемствы будуць удзельнічаць больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыцца да акцыі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці