• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадказальна адмовіў: Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па справе Tut.by

    Пасяджэнне праходзіла у закрытым рэжыме. Галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай  і генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай суд пакінуў пакаранне ў выглядзе 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

    Сёння ўступіў у сілу прыгавор у дачыненні да службовых асоб «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Людмілы Чэкінай і Марыны Золатавай. 

    Марына Золатава і Людміла Чэкіна — адзіныя фігуранты па справе, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Яны прызнаныя палітвязнямі. А КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

    Нагадаем, вердыкт па справе Tut.by быў агучаны Мінскім гарадскім судом 17 сакавіка 2023 года. Суддзя Валянціна Зянкевіч вынесла такое рашэнне: галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай – 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай – 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

    Агулам прайшлі амаль чатыры дзясяткі закрытых пасяджэнняў, «сакрэтных матэрыялаў» назбіралася аж на 180 тамоў.  Людміла Чэкіна і Марына Золатава за кратамі яны ад 18 мая 2021 года, калі сілавікі ўчынілі разгром рэдакцыі і затрымалі паўтара дзясятка супрацоўнікаў.

    Людмілу Чэкіну вінавацілі па трох крымінальных артыкулах:

    – ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (арт. 243 КК);

    – распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (арт. 130 КК);

    – заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК).

    Марыне Золатавай інкрымінавалі:

    – ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК);

    – заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК);

    – распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

    У рэдакцыю Tut.by сілавікі заявіліся з ператрусам 18 мая 2021 года. Тады за кратамі апынуліся паўтара дзясятка супрацоўнікаў, уключна з Юліяй Чарняўскай, жонкай памерлага заснавальніка партала Юрыя Зісера. На ўсіх завялі крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Рашэннем Міністэрства інфармацыі сайт з мільённымі наведваннямі быў заблакаваны, а дзейнасць шматлікага калектыву фактычна паралізаваная.  

    Неўзабаве журналісты і менеджары, якія здолелі вырвацца з Беларусі, арганізавалі і цяпер штодзённа насычаюць кантэнтам інфармацыйны сайт Zerkalo.io.

    Чытайце яшчэ:

    Беларускія медыйшчыкі Батумі выйшлі на цэнтральную плошчу з партрэтамі палітзняволеных калег

    Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Валерыі Касцюговай

    Нам не ўсё адно! Мы памятаем, што за кратамі ў Беларусі сёння 36 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці