Навіны
Вырак прэс-сакратару А1 Брэдзелеву пакінулі бязь зьменаў
MOST — першы год. Рэдакцыя падводзіць вынікі года
Асуджаныя на працяглыя тэрміны белапанаўцы цяпер яшчэ і ў спісе “экстрэмістаў”
“Ніхто ўжо не гуляе ў гульні. Маскі знятыя”. Які парадак дня журналістам фармуе міністр інфармацыі
У “Гомельскія ведамасці” прызначылі падпалкоўніка міліцыі
На месца былога прапагандыста Станіслава Галкоўскага, які працаваў на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара праўладнага выдання “Гомельскія ведамасці”, прызначаны падпалкоўнік міліцыі. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт газеты ў раздзеле “Пра нас”, прыкмеціла выданне "Штодзень".
На Гомельском телевидении произошли массовые увольнения, уволен пропагандист со стажем
“Дзеля свабоды выказвання меркаванняў і перакананняў”. Кваліфікацыйны іспыт на “лаяльнасць” ад Мінінфармацыі
Разгляд апеляцыйнай скаргі Мікалая Брэдзелева, прэс-сакратара мабільнага аператара А1, прызначаны на 20 студзеня
Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады турмы за інтэрв’ю пра мужа-палітвязня
У Брэсцкім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні Дар‘і Лосік — жонкі Ігара Лосіка, журналіста і адміністратара тэлеграм-канала “Беларусь головного мозга”. Суддзя Мікалай Грыгаровіч пагадзіўся з прапановай пракурора і пакараў жанчыну пазбаўленнем волі на два гады.
Тэлеграм-канал выдання “Новы Час” прызнаны “экстрэмісцкім”
У Брэсце затрымалі блогера Дзмітрыя Гарбунова
Журналіста Дзяніса Івашына этапавалі ў магілёўскую калонію
Пра гэта стала вядома падчас тэлефоннай размовы маці палітвязня з начальнікам гродзенскай турмы, дзе ўтрымлівалі Дзяніса пад вартай. Вядома, што журналіста этапавалі 17 студзеня, нягледзячы на хваробу — некалькі дзён таму ў яго была высокая тэмпература, сухі кашаль, слабасць і праблемы з дыханнем.
12 гадоў “завочна”. Першы беларускі журналіст, асуджаны дыстанцыйна, — спартыўны медыяменеджар Дзмітрый Навоша
Мінскі гарадскі суд агучыў выракі ў межах так званай спецыяльнай вытворчасці па справе “Чорнай кнігі Беларусі”. У ліку тых, каго пакаралі ў аддаленым рэжыме, – колішні карэспандэнт газеты “Прессбол”, сузаснавальнік парталаў Tribuna.com і Sports.ru Дзмітрый Навоша. Яму і чатыром іншым фігурантам прызначылі па 12 гадоў калоніі і штрафы ў памеры 500 базавых велічынь.
КДБ атрымае неабмежаваны доступ да тэлефоннай базы абанентаў і ўсяго інтэрнэт-трафіка
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце зацвердзілі тэхнічныя патрабаванні “ў мэтах забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў” для аператараў і пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі, уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. Дакумент набудзе сілу 22 студзеня 2023 года і прадугледжвае тэхнічныя патрабаванні да баз дадзеных, аўтаматызаваных сістэм ды іншага абсталявання і праграмна-тэхнічных сродкаў.
Старонка інтэрнэт-выдання з Пінска ў Facebook прызнаная “экстрэмісцкай”
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.