Навіны
«Працягваю прафесійную дзейнасць, нягледзячы ні на што», — некаторыя вынікі нядаўняга апытання БАЖ
Большасць беларускіх калег, нягледзячы на падзеі апошніх гадоў, застаюцца ў прафесіі. Пра гэта сведчаць вынікі нядаўняга апытання, якое праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
БАЖ дзякуе ўсім, хто паспеў паўдзельнічаць у апытанні, якое скончылася роўна за дзень да таго, як арганізацыя займела «эктрэмісцкі» статус. Дарэчы, 86 % рэспандэнтаў абралі для адказаў беларускамоўную версію формы нашага апытання!
У Брэсце вынесены прысуд блогеру Дзмітрыю Гарбунову: 1,5 гады калоніі за допісы ў сацсетках
Два наступныя нумары слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» не выйдуць
Прэзентацыя новай кнігі Свабоды «Галасы Беларусі − 2022» адбудзецца ў Вільні 23 сакавіка
Прэзентацыя трэцяга тому трылогіі «Галасы Беларусі − 2022» пройдзе ў чацвер 23 сакавіка а 18.00 у Беларускім доме (Vilniaus 20) пры ўдзеле вядомых беларусаў (і не толькі) з усяго свету. Уваход вольны.
Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю з некалькіх крыніц пра тое, што Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю.
Главный редактор «Региональной газеты» не вышел из ИВС после 72 часов
Галоўнага рэдактара «Народных навін Віцебска» Сяржука Серабро раніцай затрымалі
«Матуля мая не зламаецца — яна ў нас нязломная і вельмі-вельмі пазытыўная». Дачка Марыны Золатавай пра прысуд маці
«Сведчанне іх мізэрнай фантазіі». Дачка Валерыі Касцюговай выказалася пра жорсткі прысуд маці
17 сакавіка беларускую медыяэкспертку і палітолага Валерыю Касцюгову асудзілі на 10 гадоў зняволення. Яе дачка Настасся Касцюгова пракаментавала «Нашай Ніве» суровы прысуд і расказала, у якім настроі яе маці была перад судом.
На блогера Ольгу Паук завели «уголовку» за участие в программе «Белсата»
Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуды прадстаўніцам TUT.by
Галоўнай рэдактарцы Tut.by Марыне Золатавай і генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прысудзілі па 12 гадоў калоніі
Журналіста Сяргея Сацука перавялі ў магілёўскую калонію і «ўзнагародзілі» статусам «экстрэміста»
Медыяэкспертку Валерыю Касцюгову пакаралі 10 гадамі калоніі за «злачынствы супраць дзяржаўнага ладу»
Мінскі гарадскі суд 17 сакавіка агучыў вердыкт у справе палітзняволеных Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай. Як і запатрабаваў раней бок абвінавачвання, менеджарак асудзілі на 10 гадоў калоніі кожную.
Суд пакараў журналіста Андрэя Буку штрафам за аватарку ў Facebook
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.