• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў залаты лаўр Акадэміі майстроў польскай мовы

    У Варшаве 12 чэрвеня адбылася 23 цырымонія ўзнагароджання майстроў сацыяльнай праграмы польскай мовы. Залатыя лаўры Акадэміі майстроў польскай мовы атрымалі палітвязень Анджэй Пачобут і польскі актор Кшыштаф Глобіш, піша «Белсат».

    Анджэй Пачобут і Кшыштаф Глобіш атрымалі вышэйшыя ўзнагароды Акадэміі майстроў польскай мовы. За прапаганду лепшых узораў польскай мовы палітвязень і польскі актор атрымалі залатыя лаўры.

    Праграма Акадэміі майстроў польскай мовы – гэта агульнапольская кампанія, у якой прыняць удзел можа кожны грамадзянін краіны. Лаўрэатаў выбіраюць паводле народнага галасавання. Палітвязень Анджэй Пачобут набраў найбольшую колькасць галасоў.

    Журналіста і актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута асудзілі 8 лютага на 8 гадоў калоніі. Прысуд агучыў суддзя Гарадзенскага суда Дзмітрый Бубенчык. Сам суд быў закрытым – гэтага запатрабаваў пракурор.

    У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што ў медыях Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Яму таксама інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў выданні «Gaze­ta Wybor­cza» пра беларускія пратэсты ў 2020‑м.

    16 студзеня 2023 года, калі пачаўся суд, МЗС Польшчы распаўсюдзіла заяву, у якой абвінавачанні супраць Пачобута названыя непраўдзівымі ды палітычна матываванымі. У ведамстве адзначылі, што гэты працэс – «чарговы прыклад інструментальнага выкарыстання сістэмы правасуддзя насуперак усім дэмакратычным стандартам, а таксама адзін з элементаў антыпольскай кампаніі».

    Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Горадні пасля ператрусу ў ягоным доме. З таго часу журналіст пабываў у СІЗА Менску, Жодзіна і Горадні. Нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са здароўем, яго змяшчалі ў карцар. Таксама яму фактычна блакуюць перапіску, асабліва на польскай мове.

    Чытайце яшчэ:

    Манипулирование и другие фокусы: как пропаганда редактирует реальность. Рассказывает Анна Мирочник

    «Я нават не заўважыла, як стала прычынай усіх мужавых няшчасцяў». Калегі расказалі аб сямейных праблемах у міграцыі

    Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці