• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволеную Ларысу Шчыракову зноў судзілі

    Але не паводле крымінальнага артыкула, праз які жанчына знаходзіцца ў СІЗА, піша «Гомельская вясна».

    Судзілі Ларысу па адміністратыўным артыкуле 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Кіраваў працэсам суддзя Гомельскага раённага суду Сусла Андрэй.

    Варта адзначыць, што для Ларысы гэта быў ужо другі суд па вышэйназваным артыкуле: першы адбыўся 8 чэрвеня, а суддзём выступаў усё той жа Андрэй Сусла. Ні тое, ці прысутнічала сама Ларыса на судзе, ні прысуд пакуль не вядомыя праваабаронцам.

    Нагадаем, у цяперашні час Ларыса знаходзіцца ў СІЗА паводле абвінавачання ў «дыскрэдытацыі Беларусі» і «удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Вядома ж, што жанчына нікога не дыскрэдытавала і ні ў чым не ўдзельнічала – яна развіталася з журналістыкай ў 2021 годзе і займалася этнафотасесіямі, а таксама атрымоўвала псіхалагічную адукацыю. Нядаўна ў Ларысы памерла маці, але палітзняволеную нават не адпусцілі, каб развітацца з самым дарагім родзічам.

    Падтрымаць Ларысу можна лістом, паштоўкай ці грашовым пераводам на адрас:

    СІЗА‑3, вул. Кніжная, 1а, г. Гомель, 246003, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.​

    Читайте ещё:

    «Медиа усиливают эффект поляризации общества». Как проходила защита дипломов в ЕГУ

    «Государство защищает не человека, а себя». Об исторической памяти и законодательной рамке

    Белорусское телевидение, которое хотелось смотреть. Легендарные шоу, которые создавали на БТ в девяностые годы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці