• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цяпер і па-беларуску! GIJN презентуе новыя рэсурсы на мовах Усходняй Еўропы і Каўказа

    Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў сумесна з EU4 Independent Media (EU4IM) — праграмай, якая фінансуецца Еўрапейскай камісіяй і рэалізуецца пры ўдзеле DT Global Europe, пачне публікаваць пераклады і лакальныя версіі ключавых рэсурсаў GIJN па расследавальніцкай журналістыцы і дата-журналістыцы на сямі мовах: беларускай, азербайджанскай, армянскай, грузінскай, румынскай, рускай і ўкраінскай.

    У рамках праекта GIJN плануе цеснае супрацоўніцтва з шэрагам медыя-арганізацый з краін Усходняй Еўропы і Каўказа, якія зоймуцца лакалізацыяй глабальных кіраўніцтваў і даведнікаў GIJN, дадаўшы да іх найлепшыя тэматычныя даследаванні з рэгіёну: прыклады расследаванняў, методыкі і інструменты. 

    Прынамсі, па беларускім напрамку Глабальная сетка журналістаў-расследвальнікаў будзе супрацоўнічаць з Press Club Belarus.

    Як распавялі БАЖ прадстаўнікі суполкі, матэрыялы будуць стварацца і перакладацца на беларускую мову Глабальнай сеткай журналістаў-расследавальнікаў у партнёрстве з Press Club Belarus, у некаторыя матэрыялы будуць дадавацца беларускія кейсы. 

    Рэсурсны цэнтр GIJN змяшчае больш за 1500 кіраўніцтваў і даведнікаў. Дзякуючы сумеснаму праекту з EU4IM перадавыя рэсурсы ў галіне расследавальнай журналістыкі стануць больш даступнымі для незалежных СМІ ў краінах, дзе барацьба за сацыяльную адказнасць, празрыстасць і дэмакратыю мае вырашальнае значэнне.

    «Многія журналісты не размаўляюць па-англійску, — адзначыў выканаўчы дырэктар GIJN Дэвід Э. Каплан. — Таму вельмі важна перавесці гэтыя асноўныя рэсурсы і даць магчымасць журналістам карыстацца імі на роднай мове».

    Чытайце яшчэ:

    «Если одного из нас посадят, то второй берет ребенка и уезжает из страны». Ключевое из доклада правозащитников о психологическом состоянии политэмигрантов

    «Я не веру, што пасля смерці Лукашэнкі прыйдзе іншы дыктатар». Размова з беларускамоўным дэпутатам літоўскага Сейма

    Палітзняволеную Ларысу Шчыракову зноў судзілі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці