Навіны
Журналісту Арцёму Ляву вярнулі тэхніку і дакументы, якія забралі падчас аблавы ў бізнэс-цэнтры «Імагуру» 5 сакавіка
Цікава, што на тэхніку не быў складзены вопіс. Рэчы ляжалі ў памяшканні, дзе праходзіла мерапрыемства, а журналіст у гэты час выйшаў, таму сумку проста забралі разам з усімі людзьмі, якіх у той вечар затрымалі ў "Імагуру".
«Перавялі ў камэру безь відэаназіраньня». Ігар Лосік за кратамі 258 дзён
Маладзечанскія журналісты абралі дэлегатаў на з’езд БАЖ
Сябры Маладзечанскай пярвічнай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіруюць на журналісцкі форум Зою Хруцкую, Аксану Ярашонак і Святлану Цішко.
Сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд ГА «БАЖ» прайшоў у Баранавічах
У Баранавіцкай суполцы ГА "БАЖ" сябры арганізацыі правялі сход, каб абраць дэлегатаў на XI з’езд арганізацыі.
Журналістку Аліну Скрабунову аштрафавалі за сюжэт для «Белсата»
«Нашу гісторыю» выкінулі з «Белсаюздрука»: За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц
Журналіста Рамана Васюковіча будуць судзіць за ўвоз кнігі “Беларускі Данбас” 12 сакавіка
У снежні 2020 года журналіст Раман Васюковіч вяртаўся ў Мінск з Кіева са службовай камандзіроўкі. Работнікі мытні спынілі яго ў аэрапорце і накіравалі на ўзмоцнены дагляд. У журналіста забралі ноўтбук і два асобніка кнігі «Беларускі Данбас», якую напісалі журналісты «Белсата» Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш.
СК завёў крымінальную справу за дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна»
Як мэдыя мяняюць Беларусь
Як зьмяніліся камунікацыйныя перавагі беларусаў за апошні год? Наколькі падобныя працэсы адбываюцца ў іншых краінах, у прыватнасьці, у Расеі і ва Ўкраіне? Што чаму папярэднічае — зьмены ў грамадзтве ці зьмены ў камунікацыях?
Абмяркоўваюць мэдыяэкспэрты: з Беларусі — Павал Быкоўскі, з ЗША — Васілій Гатаў.
Чарговы штраф за распаўсюд незарэгістраванай газеты ў Магілёве. Ужо па абноўленым артыкуле КаАП
Суд Ленінскага раёна Магілёва 4 сакавіка пакараў штрафам у памеры 870 рублёў жыхара Магілёва Сяргея Тамукевіча. Суддзя Аксана Ратнікава прызнала яго вінаватым у распаўсюдзе незарэгістраванай газеты “Могилевские вести”.
Старшыню БАЖ запрасілі ў СК на 10 сакавіка. Чакаем вяртання пячаткі, статутных дакументаў і разблакавання офіса
На мінулым тыдні Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Следчы камітэт са зваротам, у якім прасіла разблакаваць доступ у офіс арганізацыі, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакументы, якія знаходзіліся ў сейфе.
Фотажурналіста «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева дапрасілі ў СК
Журналіста «Новага часу» Дзмітрыя Дзмітрыева выклікаюць у СК
Фотакарэспандэнта газеты «Новы час» Дзмітрыя Дзмітрыева выклікаюць сёння а 9:30 на допыт у Следчы камітэт у якасці падазраванага па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляе БАЖ.
«Белпошта» 4 сакавіка бясплатна адправіць паштоўкі. Дашліце паштоўкі палітвязням!
4 сакавіка 2021 года РУП «Белпошта» ў пэўных аддзяленнях паштовай сувязі краіны правядзе акцыю «Вясновы камплімент». Акцыя прытэрмінаваная да міжнароднага жаночага дня. Гэта добрая магчымасць даслаць паштоўкі палітзняволеным.
«Утром ломились в подъезд». Что известно о задержаниях блогеров и админов телеграм-чатов в Минске
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.