• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старшыню БАЖ запрасілі ў СК на 10 сакавіка. Чакаем вяртання пячаткі, статутных дакументаў і разблакавання офіса

    На мінулым тыдні Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Следчы камітэт са зваротам, у якім прасіла разблакаваць доступ у офіс арганізацыі, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакументы, якія знаходзіліся ў сейфе.

    Сёння старшыні ГА «БАЖ» Андрэю Бастунцу пазванілі са Следчага камітэта і прапанавалі прыйсці туды раніцай 10 сакавіка, каб прыняць удзел у аглядзе змесціва забранага падчас ператрусу сейфа.

    Нагадаем, што 16 лютага паводле пастановы Следчага камітэта ператрусы прайшлі ў офісе нашай зарэгістраванай арганізацыі, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў. З таго часу офіс ГА «БАЖ» застаецца апячатаным, а рахунак арганізацыі — арыштаваны. Гэта перашкаджае статутнай дзейнасці арганізацыі.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў — міжнародна прызнаная арганізацыя, сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці