• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Нельга гандлявацца чужымі жыццямі». Вольга Івашына — пра палітвязняў і навіны ад мужа

    Палітычны вязень журналіст Дзяніс Івашын ужо 1037 дзён утрымліваецца ў зняволенні. Цяпер Дзяніс, асуджаны рэжымам на 13 гадоў, знаходзіцца на строгім рэжыме ў Жодзінскай турме. Пра навіны ад палітвязня, яго настрой, а таксама пра перспектывы вызвалення палітычных вязняў у Беларусі Радыё Рацыя гаворыць з жонкай Дзяніса Вольгай Івашынай.

    РР: Што на сённяшні дзень вядома пра Дзяніса Івашына?

    Вольга Івашына: Ну так, насамрэч новай інфармацыі зараз складана. У прынцыпе лісты даходзяць, але шмат там не напішаш, каб увогуле не перакрылі перапіску. Таму ў прынцыпе іншымі шляхамі даведваемся, як ён сябе адчувае і што з ім. На дадзены момант нібыта ўсё дастаткова добра. Хаця ў нас ёсць падазрэнні, якія мы правяраем. Але піша ён усё так жа станоўча, пазітыўна, што ў яго ўсё нармалёва. Канешне сумуе, усіх віншаваў са святамі. Мы яшчэ нават не паспелі ўсім перадаць ягоныя віншаванні. Са здароўем у яго нібыта ўсё добра, наколькі ён можа казаць, прынамсі кажа, што не хварэе.

    РР: Дзе ён цяпер знаходзіцца? Ён у звычайнай камеры?

    Вольга Івашына: Так, у звычайнай камеры. Прынамсі, калі піша, то не ў ШІЗА і не ў ПКТ не змясцілі. Можам спадзявацца, што з ім усё добра. Ведаем, што ён на Каляды нават гатаваў сабе куццю. Гэта для нас было дзіўна, раней там штосьці пісаў з іншых месцаў, дзе быў. Гэтым разам ён казаў, што прыгатаваў куццю з грэчкі, з халвы, штосьці яшчэ дадаваў. Напісаў, што дзяліўся з суседзямі аплаткай. Дзе ён яе знайшоў, я проста не магу сабе ўявіць.

    РР: Ці ёсць дазволеныя тэлефанаванні?

    Вольга Івашына: Так, канешне, ён можа толькі адзін раз на месяц тэлефанаваць. Вымушаны выбіраць, мне або маці патэлефанаваць. Адзін раз, адзін званок да 15 хвілін. Звычайна так і выходзіць 14 плюс-мінус некалькі секунд. Не паспяваеш канешне шмат чаго сказаць. Вядома, што там побач знаходзяцца супрацоўнікі адміністрацыі, нічога асаблівага не паведаміш. Але ў прынцыпе па голасу можна сказаць, што ў добрым настроі, як звычайна.

    РР: У дэмакратычным асяроддзі ёсць розныя падыходы да праблемы вызвалення палітвязняў . Хтосьці катэгарычна за тое, каб весці перамовы і любымі шляхамі вызваляць, каго можна вызваліць. Іншая пазіцыя таксама катэгарычная — ніякіх перамоў з рэжымам быць не можа. Якой пазіцыі вы трымаецеся?

    Вольга Івашына: Для мяне самае важнае — гэта, канешне, людзі. І таму я б змагалася ўсімі магчымымі сродкамі, каб людзі вызваляліся не толькі праз тое, што ў іх скончыўся тэрмін. Я думаю, што можна, ў прынцыпе, знайсці нейкія шляхі, і яны будуць маральна дапусцімымі, каб давесці да таго, што людзей пачнуць вызваляць. Ясна, што ад нас мала што залежыць, бо мы не маем ключоў ад вязніцаў, ад калоній. Але, на маю думку, на мае быць катэгарычнай пазіцыі — ні адной, ні другой. Бо гэта людзі. Як можна фактычна гандлявацца і аднаму, і другому боку чужымі жыццямі. Мы не маем магчымасці спытаць канкрэтна ў кожнага, і таму казаць, што ўсе за перамовы або супраць, мы не можам. Таму з нашага боку мусіць быць гуманітарная пазіцыя: людзі важныя, і за іх трэба змагацца. А ўжо як выйдуць — скажуць нам, мелі мы рацыю ці не.

    Цалкам гутарку слухайце па спасылцы

    Чытайце яшчэ:

    12 студзеня пачалі судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова

    У Сенаце ЗША прадэманстравалі партрэты беларускіх палітзняволеных. У тым ліку двух супрацоўнікаў «Радыё Свабода»

    Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці