• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежны медыйны савет звярнуўся да ўладаў Украіны з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі

    Незалежны медыйны савет звярнуўся да ўладаў Украіны з нагоды пераследу журналістаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым звароце, апублікаваным на сайце арганізацыі.

    Незалежны медыйны савет рашуча асуджае жорсткія рэпрэсіі супраць свабоды слова і свабоды медыя ў Беларусі. Такія паводзіны падрываюць асновы дэмакратычнага ладу, калі медыя могуць свабодна прадастаўляць сумленную і збалансаваную інфармацыю пра грамадскія падзеі і такім чынам забяспечваць празрыстасць і падсправаздачнасць уладаў, адзначаюць аўтары звароту. Яны пералічваюць шматлікія выпадкі парушэння правоў журналістаў, пераследу работнікаў медыя, атак уладаў на медыясупольнасць.

    «Сітуацыя са свабодай выказвання меркаванняў у Беларусі недапушчальная і патрабуе хуткіх і рашучых дзеянняў для абароны і забеспячэння правоў чалавека і грамадзяніна. Бо улічваючы жыццёва важную функцыю медыя па распаўсюджваннюінфармацыі пра грамадскія падзеі, сталае пераследванне журналістаў толькі за рэалізацыю імі свайго права на свабоду выказвання поглядаў выклікае астуджальны эфект і ўзмацняе ціск на грамадства ў цэлым.

    Незалежны медыйны савет асуджае неправамернае умяшальніцтва ў свабоду выказвання поглядаў у Беларусі, у прыватнасці незаконныя пераследаванне і пакаранне журналістаў, і заклікае органы ўлады Беларусі:

    • неадкладна вызваліць усіх журналістаў, зняволеных ці затрыманых па палітычных матывах, за рэалізацыю імі права на свабоду выказвання поглядаў;

    • ўтрымлівацца ад іх далейшых пераследаванняў і падобных абвінавачванняў;

    • спыніць усе формы пераследавання журналістаў і работнікаў медыя за рэалізацыю імі свайго права на свабоду выказвання меркаванняў;

    • правесці незалежнае, аператыўнае, пільнае і эфектыўнае расследаванне выпадкаў гвалту ў дачыненні да журналістаў з боку праваахоўных органаў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці;

    • паважаць права грамадзян на свабоду слова і мірныя сходы.

    Звяртаецца да Прэзідэнта Украіны, Вярхоўнага Савета Украіны, Кабінета Міністраў Украіны і Міністэрства замежных спраў Украіны з заклікам:

    • публічна асудзіць рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць журналістаў;

    • патрабаваць ад органаў улады Беларусі неадкладна спыніць пераследаванне журналістаў і іншыя парушэнні правоў чалавека;

    • тэрмінова разгледзець пытанне аб увядзенні і / або ўзмацненне Украіне санкцый супраць чыноўнікаў Беларусі, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека;

    • заклікаць ўрады краін-партнёраў да ўвядзення суровых санкцый супраць чыноўнікаў Беларусі, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека.

     

    ****

    Незалежны медыйны савет Украіны быў створаны пяццю вядучымі няўрадавымі арганізацыямі ў сферы СМІ: Інстытутам права СМІ (з красавіка 2016 г. Цэнтрам дэмакратыі і вяршэнства закона), Інстытутам сродкаў масавай інфармацыі, «Internews-Ukraine» і «Telekri­ti­ka» (з 2016 г. — ГАО «Детектор Медіа») і Фонду «Супольнасць», складаецца з 15 членаў. Ініцыятарам стварэння Незалежнага медыйнага савета Украіны стаў Тарас Шаўчэнка, дырэктар Цэнтра дэмакратыі і вяршэнства закона.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці