• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новая кніжка Андрэя Скурко выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher

    “Хто жыве ў гаражы?” – так называецца новая кніжка беларускага літаратара, журналіста, рэдактара Андрэя Скурко, якая днямі была апублікавана ў выдавецтве Gutenberg Publisher. Кніжка прысвечана «машынкам» – і гэта, лічы, яшчэ адзін бэстселер для малых, піша reform.by.

    Вершы для дзяцей аўтарства Андрэя Скурко выдаўцы называюць «скарбам для дзіцячай літаратуры».

    «Беларуская літаратурная спадчына багатая на дзіцячыя творы, але настолькі яскравых, жывых, натуральных у сваім маўленні вершаў, з разуменнем дзіцячай псіхалогіі, – і не так шмат, як хацелася б», – так некалі ахарактарызавала творчасць Андрэя Скурко менеджэрка і мовазнаўца Валянціна Андрэева.

    Хітом кніжных продажаў у 2022 годзе стаў зборнік вершаў аўтара «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў», апублікаваны выдавецтвам «Тэхналогія». Сёлета Guten­berg Pub­lish­er анансаваў выхад вялікай кардоннай кнігі “Хто жыве ў гаражы?”.

    «У кнізе 16 вершаў-гісторый пра розны транспарт. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца — ведаем, што любяць малыя», – так гучыць анатацыя да выдання, аздобленага малюнкамі Волі Кузьміч.

    Дастаўка «Хто жыве ў гаражы?» ажыццяўляецца па ўсім свеце. Набыць зборнік можна тут.

    Чытайце яшчэ:

    Ларыса Шчыракова адмовілася пісаць апеляцыю на прысуд

    Родным Анджэя Пачобута ўручылі медаль 75-годдзя місіі Яна Карскага

    «Размаўляем на чатырох мовах». Жонка зняволенага журналіста расказала, як абжываецца на новым месцы сярод Атлантыкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці