• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія» ў Гродне

    Журналіст Сяргей Шапран прадставіў у Гродне сваю новую кнігу "Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія". Прэзентацыя адбылася 25 верасня ў памяшканні грамадскай пляцоўкі “Цэнтр гарадскога жыцця”.

    Аўтар кнігі, публіцыст Сяргей Шапран падзяліўся гісторыяй стварэння кнігі:

    — Асоба Някляева мяне даўно цікавіла і матэрыялы пра яго я збіраў перад тым можа яшчэ гадоў дзесяць. Думка пра кніжку ўзнікла ў той час, калі Някляеў быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію. Гэта 2011 год. Галоўным штуршком стаў драматычны лёс Някляева, калі ён апынуўся ў засценках КДБ і пасля пад хатнім арыштам. Адразу трэба зазначыць, што гэта кніга пра паэта Някляева, а не пра палітыка Някляева. Шмат для каго і ў тым ліку для мяне ёсць дыстанцыя паміж паэтам Някляевым і празаікам Някляевым. І яшчэ большая дыстанцыя паміж Някляевым паэтам і Някляевым палітыкам.

    Сяргей Шапран адзначыў, што пісаць кнігу пра Някляева як  палітыка ён не ўзяўся б: “Адна справа пісаць пра Быкава якога няма, іншая – пра чалавека, які жывы, можа прачытаць. Гэта ўжо не першы досвед. Тут можна прыгадаць кнігу гутарак з Барадуліным “Тры мяхі дзядзькі Рыгора”. І я магу сказаць, што Някляеў ніяк не замінаў гэтай кнізе і я думаю, што ён у нечым яе палепшыў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/s4.jpg

    Для самога Уладзіміра Някляева стварэнне кнігі было прыемнай нечаканасцю:

    — Я люблю людзей ў жыцці. Многія кажуць, што яны не любяць людзей з узростам, нават ненавідзіць пачынаюць, а я – люблю. І калі без ніякай маёй просьбы адзін піша кнігу, другі за свае сродкі яе выдае – гэта толькі пацвярджае правільнасць маёй жыццёвай пазіцыі. Трэба любіць людзей і яны табе аддзячаць. І гэта кніга – доказ таму.

    Сустрэча з Уладзімірам Някляевам цягнулася больш за дзве гадзіны, яшчэ амаль гадзіну гарадзенцы не хацелі адпускаць паэта і пісьменніка, бралі аўтографы і рабілі здымкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці