• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой

    Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над экс-журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой, яго жонкай Палінай Палавінкай і яшчэ трыма фігурантамі справы — Анастасіяй і Дзянісам Яроўскімі, Канстанцінам Ніканоравым.

    Фигурантаў справы абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

    Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара вырабіў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчалі загадзя ілжывую інфармацыю.

    Быццам бы «Па яго ўказанні жонка, хаваючы свой твар, прадставілася грамадзянкай Сірыі, якая нібыта жыве ў стыхійным лагеры ў Беларусі. Яна агучыла загадзя падрыхтаваны тэкст з непраўдзівымі звесткамі аб невыкананні правоў мігрантаў, незадавальненні іх базавых патрэб, дэфіцыце вады і ежы, пры гэтым Лукша пацвердзіў, што асабіста назіраў гэтыя парушэнні».

    «На відэа, знятым за мяжой, на якім дэманстраваўся дэфіцыт тавараў і валюты, Лукша наклаў свой закадравы голас, пры гэтым паведаміў, што ў сюжэце паказана сітуацыя ў Беларусі».

    Лукша працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24». Лукша, Палавінка і Яроўскі знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не з’явілася. 

    Чытайце яшчэ:

    Рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі на волі

    “Брестской газете» спаўняецца 20 год

    «Гэта трызненне!» Радзіна пракаментавала заяву Азарава пра тое, што «Хартыя-97» хацела купіць «Байпол»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці