• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў польскую праваабарончую прэмію

    Беларускі палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі, са спасылкай на Польскае радыё паведамляе «Рацыя» .

    20‑я цырымонія ўручэння прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу — вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прайшла ў Кракаве. Ад імя Пачобута прэмію атрымала старшыня праўлення Падляшскага аддзялення Wspól­no­ta Pol­s­ka Ганна Кетлыньска. У сваёй прамове яна нагадала пра мужнасць палітвязня:

     «Не сакрэт, што яму прапаноўвалі вызваленне ў абмен на эміграцыю ў Польшчу, але ні на якія здзелкі з рэжымам Анджэй не пайшоў. Гэта прыклад чалавека, які не хістаецца нават перад абліччам сваіх катаў”.

    Анджэй Пачобут асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адзіны затрыманы па «справе палякаў”, хто атрымаў рэальны тэрмін зняволення.

    Чытайце яшчэ: 

    Вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу 

    Выкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў

    У Чэхіі беларускія юрысты падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці