Памёр журналіст Вадзім Доўнар
5 лістапада 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналіста не стала пасля цяжкай хваробы печані.
Увесну з надзеяй на трансплантацыю Вадзіма Доўнара перавезлі з Украіны ў Польшчу, дзе ён спадзяваўся на перасадку. Тады для догляду за Вадзімам журналісцкая супольнасць сабрала неабходныя сродкі.
Вадзім Доўнар — беларускі журналіст, які прысвяціў сваё жыццё асвятленню важных падзей. Вадзім працаваў у «Беларускай дзелавой газеце», «Беларускай газеце», на «Радыё Рацыя», на ўкраінскім тэлеканале ATR і ўдзельнічаў у блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнія гады Вадзім жыў у Кіеве.
БАЖ выказвае глыбокія спачуванні родным і калегам Вадзіма.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сайт «Народнай Волі» не абнаўляецца з 7 снежня
17.01.2024
Ведущего бобруйской радиостанции могут снять с эфира из-за поздравлений заключенным ИК‑2
06.08.2024
TГ-каналы DOXA і «Katolik_life. Неафiцыйнае» — у «экстрэмісцкім» спісе
03.09.2024
Адкрыты збор на дапамогу цяжкахвораму беларускаму журналісту Вадзіму Доўнару
10.04.2024