Памёр гукарэжысёр, прадзюсар «Радыё Свабода» Анатоль Бублікаў
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сёння ўначы пасля аперацыі пайшоў з жыцця гукарэжысёр і прадзюсар Радыё Свабода Анатоль Бублікаў.
Ён працаваў на Свабодзе ад 1999 года. У Анатоля засталіся жонка Таццяна, сын, дачка і ўнучка.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае глыбокія спачуванні родным Анатоля. Смуткуем разам з вамі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў