• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сілавікі зладзілі чарговы ператрус у сваякоў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца

    Супрацоўнікі праваахоўных органаў зладзілі ператрус у вясковым доме 85-гадовай бабулі былога журналіста тэлеканала «Белсат» Сяргея Скулаўца. Сёлета ў верасні стала вядома, што Следчы камітэт распачаў супраць яго крымінальную справу.

    ператрус у сваякоў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца

    Сяргей Скулавец. Фота: асабістая старонка ў Face­book

    Пра чарговы ператрус у сваякоў Сяргей Скулавец паведаміў 30 лістапада ў Face­book. Піша, што гэтым разам прыехалі з вобшукам да яго 85-гадовай бабулі, якая жыве ў вёсцы Хорск Столінскага раёна. Сяргей зараз жыве ў ЗША. Летам 2023 года ён з’ехаў з Беларусі, асцерагаючыся пераследу за прафесійную дзейнасць. 

    Паводле допісу, сутнасць прэтэнзій і нагода ператрусу засталіся невядомымі. Але людзі, якія назваліся следчымі і супрацоўнікамі КДБ, цікавіліся менавіта асобай журналіста. Пры спробе высветліць, адкуль прыехалі — з Брэста ці са Століна — праваахоўнікі ўхіліліся ад адказу.

    «Перагледзелі мабільнікі, задавалі нейкія пытанні, а потым самі на іх адказвалі і нешта запісвалі. Бацька ж сказаў, што ў гэтым доме няма аніякіх маіх рэчаў, але гэта іх зусім не цікавіла», — распавядае Сяргей Скулавец.

    Акрамя таго, паводле слоў журналіста, днямі яго родным пачалі званіць невядомыя асобы, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі дэпартамента фінансавай бяспекі.

    «Пытаюцца дзе я, маўляў, не могуць да мяне дазваніцца», — піша Сяргей Скулавец. Ён адзначае, што не хавае свайго месцазнаходжання, вядзе сацыяльныя сеткі, дзе ёсць усе кантакты.

    43-гадовы Сяргей Скулавец жыў у Івацэвічах і займаўся фермерствам. Адначасова непублічна супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат». У чэрвені 2023 года яго папярэдзілі, што чакаецца чарговая хваля вобшукаў у журналістаў. Тады Сяргей Скулавец разам з сям’ёй з’ехаў з Беларусі.

    Сёлета ў верасні стала вядома, што Следчы камітэт распачаў супраць Скулаўца крымінальную справу. Тады следчыя правялі ператрусы ў яго доме і ў жыллі яго маці.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці