• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Піяршчыка «Россия сегодня» заблякавалі на Facebook. Ён кажа, за рэпост Радыё Свабода

    Ён «зрабіў іранічны камэнтар» да рэпосту, ды невядома, забанілі яго за рэпост ці за гэты камэнтар.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/ebf99bf1-e74c-4d6d-98cd-9d407e03a897_cx0_cy0_cw95_w1597_n_r1_s.jpg

    Кіраўнік дырэкцыі па камунікацыях расейскага дзяржаўнага інфармагенцтва «Россия сегодня» (Sput­nik, «РИА Новости», «Прайм» ды іншыя рэсурсы) Пётар Лідаў быў заблякаваны на 30 дзён на Face­book. Як піша «​РИА Новости»​, блякаваньне адбылося пасьля таго, як ён зрабіў рэпост са старонкі беларускай службы Радыё Свабода.

    Паведамляецца, што Лідаў зрабіў рэпост відэароліка «з подпісам „Хто ня скача, той маскаль“». Менавіта такога паста на фэйсбуку Свабоды няма, але верагодна, гаворка ідзе пра відэа з подпісам «„Хто ня скача — той маскаль“ на трыбунах у Менску падчас матчу з Сан-Марына».

    Паведамляецца таксама, што Лідаў зрабіў рэпост «з іранічным камэнтаром паста». Які гэта быў камэнтар, невядома, як невядома і тое, ці блякаваньне было за відэа, ці за камэнтар. У Twit­ter у Лідава спытаў адзін з карыстальнікаў — той не адказаў.

     

    Відэа на старонцы Свабоды не заблякаванае. Таксама не паведамлялася аб блякаваньні кагосьці яшчэ з больш як 500 чалавек, якія зрабілі рэпост гэтага відэа.

    Пры гэтым у Беларусі ёсьць відэа са скокамі пад крыкі «Хто ня скача, той маскаль», унесенае ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, — гэта чатыры Youtube-відэа з Дня Волі ў 2015 годзе. Пра ўключэньне іншых матэрыялаў (у тым ліку іншых відэа з таго дня) з гэтай фармулёўкай у сьпіс «экстрэмісцкіх» не паведамлялася.

    Першым пунктам у сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў ужо даўно ідуць дыскі зь фільмам «Урок беларускай мовы» і відэазапіс канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю» 2006 году. Таксама ў сьпісе, поруч з «Майн Кампф», знаходзіцца альбом «Прэс-фота Беларусі 2011» і VK-суполка анархістаў «Пошуг», старонкі ўкраінскай Тактычнай групы «Беларусь» і прарасейскай «Віцебскай народнай рэспублікі».

    Тым часам пра блякаваньне на Face­book таксама паведаміў расейскі сьпявак Юрый Лаза. Ён сьцьвярджае, што яго нібыта заблякавалі за фразу, дзе адносна сябе ён напісаў «нам, маскалям». Што ішло за гэтымі словамі, не ўдакладняецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці