• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненні да 365 беларусаў: ім будзе забаронены ўезд у шэнгенскую зону

    Сярод іх 23 працаўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ і 159 дэпутатаў, піша «Белсат».

    Такім чынам, санкцыі распаўсюджваюцца на ўсіх членаў беларускага парламента.

    Таксама ў спісе суддзі (76 чалавек), пракуроры (7 чалавек), прадстаўнікі райвыканкамаў (32 чалавекі), сілавікі (28 чалавек), спартсмены (24 чалавекі), супрацоўнікі дзяржустаноў (8 чалавек), дзеячы культуры і навукі (8 чалавек).

    «Гэтыя людзі прасоўвалі беларускі рэжым, а таксама ўдзельнічалі ў легітымацыі і падтрымцы рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў у Менску. Яны таксама нясуць адказнасць за палітычна матываваны прысуд Анджэю Пачобуту, вынесены па ілжывых абвінавачваннях… за прымяненне фізічных і псіхічных катаванняў, збіцця, запалохвання і дыскрымінацыі польскай меншасці. У Беларусі яны таксама былі задзейнічаныя ў знішчэнні польскіх могілак і помнікаў. У ліку тых, хто знаходзіцца пад абмежаваннямі, былі асобы, адказныя за арганізацыю працэдуры нелегальнай міграцыі ў Польшчу і краіны Балтыі», – сказана ў заяве.

    Чытайце яшчэ: 

    Неадзначаны юбілей. «Чалавек-мова» Юрась Бушлякоў

    «Вариантов тут у меня нет». Как живут беларуские «террористы» после освобождения

    «Зараз злачынства — не верыць у тое, што Беларусь будзе вольнай». Алег Мяцеліца — пра байдаркі, Купалле і вяртанне дадому

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці