• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пра што пісалі і чаму цэнзуравалі першую ў Беларусі газету: гісторыя Gazeta Grodzieńska

    Першую гродзенскую друкарню адкрылі ў 1775 годзе. Гэта адбылося дзякуючы рэформам, якія праводзіў падскарбій ВКЛ і гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз. У друкарні выдавалі арыгінальную і перакладную літаратуру, навуковыя працы і падручнікі, малітоўнікі і календары. А 8 жніўня 1776 года выйшаў першы нумар выдання Gazeta Grodzieńska. Telegram-канал Hrodna 11:27 узгадаў гісторыю першага на тэрыторыі Беларусі перыядычнага выдання і пра што ў ім пісалі.

    Gaze­ta Grodzieńs­ka пачала выходзіць яшчэ ў 1775 годзе, але тады ў ёй размяшчалі перадрукаваную інфармацыю з выдання Gaze­ta Warsza­wska. У жніўні 1776 года выданне пачало друкаваць інфармацыю пра Гродна і стала называцца Gaze­ta Grodzieńs­ka par­tyku­lar­na, што можна перакласці як «мясцовая гродзенская газета». Праз яе Антоній Тызенгаўз намагаўся ўзняць інтэлектуальны ўзровень шляхты.

    Ініцыятары заснавання Gaze­ta Grodzieńs­ka звярнуліся па матэрыяльную дапамогу да караля. Яны набылі ў Вільні абсталяванне для друкарні, а ў Паставах адкрылі завод па вытворчасці паперы.

    Газету друкавалі на польскай мове, яе галоўным рэдактарам быў А. Сабалеўскі. Яна складалася з дзвюх старонак фармату 15 на 20 см. Як і ўсе падобныя выданні таго часу, газета была невялікая і больш нагадвала лістоўку з дзвюх палос. Былі выпадкі, калі аб’ём павялічваўся ўдвая. Напрыклад, калі ў 1780 годзе расійская імператрыца Кацярына ІІ падарожнічала па тэрыторыі Беларусі.

    Газета выходзіла адзін раз на тыдзень па чацвяргах, а тыраж выдання быў да 300 экзэмпляраў. У перадавых артыкулах абмяроўвалі надзённыя грамадска-палітычнаыя праблемы. На той час гэта была рэдкая з’ява.

    Пра што пісалі ў газеце: навіны, аб’явы і крымінальная хроніка

    У газеце друкавалі навіны пра падзеі Гродна. Напрыклад, пра канцэрт і ілюмінацыю ў горадзе, якія адбыліся ў гонар каралеўскай сям’і 17 студзеня 1779 года. Таксама пісалі пра святкаванне імянін Антонія Тызенгаўза ў фальварку Кульбакі недалёка ад Гродна і пра публічныя экзамены ў гродзенскай ваяводскай школе.

    У газеце былі аб’явы пра згубленыя рэчы. Напрыклад, хтосьці згубіў чорны кітайскі плашч, нехта іншы — залаты гадзіннік з залатым ланцужком і янтарнай пячаткай на балі ў Новым замку, а хтосьці — увогуле мех з поштай з Дзярэчына.

    Пісалі пра крадзяжы, збеглых сялянаў і слуг. У газеце апісвалі іх прыкметы і вопратку. У выданні рэкламавалі прадукцыю гродзенскай друкарні: кнігі, «Гаспадарчы каляндар», справаздачы і рапарты з сеймаў. Зрэдку рэкламавалі рэчы: напрыклад, паўкрыты вазок альбо агароднае насенне.

    Не толькі пра Гродна: друкавалі навіны краіны і свету

    У газеце публікавалі не толькі гродзенскія навіны. Там расказвалі пра пасяджэнні сейма, працу скарбовай камісіі ў Гродне, выбары дэпутатаў у Галоўны Трыбунал ВКЛ, пра жыццё караля і карлеўскай сям’і, друкавалі ўрадавыя аб’явы, прыдворную хроніку і дзённік знаходжання Кацярыны ІІ у Полацку.

    Асобны раздзел быў прысвечаны замежнай палітыцы. Там пісалі пра вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы, пра канфлікты паміж Аўстрыяй і Прусіяй. Была інфармацыя пра расійска-аўстрыйскія і расійска-турэцкія адносіны, размеркаванне ў Польшчы расійскай арміі, і іншыя падзеі, якія закраналі інтарэсы Рэчы Паспалітай, Расіі, Аўстрыі і Прусіі.

    У газеце друкавалі і цікавосткі: пра выпечку хлеба з бульбяной мукі ў Версалі, пра канструяванне ў Францыі экіпажа, які ніколі не зможа перавярнуцца, вывяржэнне Везувія ў Неапалі альбо зацьменне Месяца ў Коўне.

    За артыкуламі сачыў цэнзар

    Ідэйна-палітычны змест газеты з часам наблізіўся да крытычных ацэнак палітыкі Польшчы і Расіі ў адносінах да тэрыторый Вялікага Княства Літоўскага. Выданне неаднаразова выклікала незадаволенасць польскага караля, бо ён разлічваў, што Gaze­ta Grodzieńs­ka будзе прапагандыстам польскай палітыкі.

    Па патрабаванні караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Гродне стварылі пасаду газетнага цэнзара. Ім стаў Францішак Сухадолец, які некаторыя рэдакцыйныя артыкулы замяняў звесткамі з іншых газет.

    Апошні захаваны нумар газеты выйшаў 28 снежня 1780 года. Не выключана, што газета выдавалася да 1783 года.

    Чытайце яшчэ:

    Што не так у беларускіх медыя з асвятленнем тэмы ЛГБТК+? Запыталіся ў экспертаў і калег

    Медыяпраект Girls Power Belarus змяняе фармат

    Жонка і дачка Ігара Карнея з’ехалі з Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці