• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Працэс супраць Паўла Севярынца і актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» пачаўся з затрыманьня журналістаў

    Разам на лаве падсудных 7 палітвязьняў: Максім Вінярскі, Сяргей Казлоў, Андрэй Войніч, Павал Севярынец, Павал Юхневіч, Яўген Афнагель, Ірына Шчасная.

    Максім Вінярскі, Сяргей Казлоў, Яўген Афнагель, Андрэй Войніч, Павал Севярынец, Павал Юхневіч, Ірына Шчасная.

    Разгляд крымінальнай справы сустаршыні аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, грамадзкай актывісткі Ірыны Шчаснай, а таксама актывістаў грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена АфнагеляПаўла ЮхневічаДзьмітрыя КазловаМаксіма Вінярскага і Андрэя Войніча праходзіць у закрытым рэжыме.

    Гэта пацьвердзілі ў Магілёўскім абласным судзе. У судзе заяўляюць, што справу пастанавілі разглядаць на закрытым пасяджэньні, бо матэрыялы адносяцца да тайны, якая ахоўваецца законам.

    Аляксандра Буракова і Ўладзімера Лапцэвіча зь мясцовага інтэрнэт-выданьня «Рэгіянальны Магілёў» затрымалі, калі яны ўжо сыйшлі з пляцоўкі перад будынкам Магілёўскага абласнога суду. Гэтага запатрабавалі супрацоўнікі міліцыі ад тых хто спадзяваўся трапіць на працэс.

    Дамагчыся прысутнасьці на працэсе спрабавалі жонка, маці, сястра Паўла Севярынца, але гэтага ім не ўдалося. Вольга Севярынец, выйшаўшы з судовага будынку, паведаміла журналістам, што яны пастаялі ля дзьвярэй залі, дзе праходзіў працэс, на адлегласьці пяці мэтраў.

    «Мы думалі, што зойдзем хаця б на пару хвілінаў, пакуль не абвесьцяць, што закрыты працэс, — кажа яна. — Нам, родным, гэтага было б дастаткова, каб іх толькі пабачыць. На большае мы не разьлічваем».

    Суд пачаўся ў 10.30. Да гэтага часу ў будынку было блізу дзясятка супрацоўнікаў міліцыі. Акрамя таго на паркоўцы ля яго стаялі мікрааўтобусы з сілавікамі.

    Людзі напярэдадні суду

    Маці Паўла Севярынца Тацяна (у цэнтры)

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці