• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект бюджэта-2016: каля 45 мільёнаў еўра на дзяржаўныя СМІ

    На СМІ ў дзяржаўным бюджэце на 2016 год прадугледжана каля 45 млн еўра (900 120 843,0 тыс. руб).

    Гэта вынікае з праекта Закона “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год”, апублікаваным на сайце Міністэрства фінансаў (гл. дадатак 3 – “Выдаткі рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі выдаткаў бюджэта па раздзелах, падраздзелах і відах выдаткаў”).

    У тым ліку на тэлебачанне і радыёвяшчанне прадугледжана каля 36,6 млн еўра (734 815 075,0 тыс. руб), на перыядычны друк і выдавецтвы – каля 3,5 млн еўра (69 154 793,0 тыс. руб), на “іншыя пытанні ў галіне СМІ” – 4,7 млн еўра (96 150 975,0 тыс. руб).

    Нацыянальная дзяржтэлерадыёкампанія атрымае з бюджэта каля 34 млн еўра, Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія “Мір” – каля 2,7 млн, ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” (ОНТ) – каля 1,7 млн, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” (СТВ) – каля 1,2 млн. (гл. дадатак 4 – “Размеркаванне бюджэтных прызначэнняў па распараджальніках бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з ведамаснай класіфікацыяй выдаткаў рэспубліканскага бюджэта і функцыянальнай класіфікацыяй выдаткаў бюджэта”).

    Раней пастановай урада № 966 ад 19 лістапада 2015 года было вызначана 26 дзяржаўных газет і часопісаў, якія атрымаюць дапамогу з рэспубліканскага бюджэта ў 2016 годзе: «Алеся», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларусь. Belarus», «Белорусская нива», «Бярозка», «Вместе!», «Вожык», «Вясёлка», «Журнал специального назначения», «Звязда» (дадаткі «ЧЫРВОНКА. Чырвоная змена», «Местное самоуправление», «Союз-Евразия»), «Здравоохранение», «Знамя юности», «Зорька», «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Маладосць», «Мастацтва», «Народная асвета», «Народная газета», «Нёман», «Полымя», «Родная прырода», «Рэспубліка», «Советская Белоруссия», «Спортивная панорама», «The Min­sk Times» (дадатак «Голас Радзімы»).

    Для параўнання: у 2015 годзе на СМІ ў бюджэце было прадугледжана каля 60 млн еўра (каля 804 млрд рублёў), у 2014 – каля 52 млн еўра, у 2013 – каля 60, у 2012 – каля 45,5,  у 2011 – каля 54 млн, у 2010 – каля 40 млн, у 2009 – каля 64 млн. (Інфаграфіка)

    Выдаткі з дзяржаўнага бюджэта на падтрымку СМІ (2009–2015 г.г.)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці