• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Прашу прабачэння». З‑за скандалу Мікіта Мелказёраў мяняе назву свайго новага гістарычнага праекта

    Некалькі днёў таму блогер і журналіст Мікіта Мелказёраў абвесціў аб тым, што запусціў новы праект, які прысвечаны гісторыі. Амаль адразу вакол назвы — «Кайлі Міндоўг» — разгарнуўся скандал. Што здарылася?

    — Пасля гістарычных выпускаў «маліны» з Зянонам Пазьняком і Цімафеем Акудовічам мы сабраліся з камандай і вырашылі, што маё неафітсва можна выкарыстоўваць больш і лепей, — напісаў учора, 31 жніўня, Мікіта Мелказёраў. — У выніку з’явілася ідэя (а сёння і рэалізацыя) праекта «Кайлі Міндоўг». Гісторыя з назвай цікавая. Раскажу як-небудзь пазней.

    Аднак ужо сёння прыйшлося паварочваць назад. Высветлілася, што з назвай для праекта не ўсё так проста.

    Дызайнерка Караліна Палякова распавяла пра такую гісторыю ў каментах да паста блогера ў Insta­gram:

    — Часам я мару як пішу рэп, а таксама часам шпацырую з Мікітам і перапісваюся. Я прыдумала панч для свайго рэпу які б меў у сабе імя Кайлі Міндоўг. Падзялілася з Мікітам, якога трымала за сябра. Ён запытаў «можна [скрасці]?»

    Па словах дзяўчыны, яна не дала дазвол, спаслаўшыся на тое, што гэта яе творчы псеўданім і толькі за вялікія грошы.

    — Мне Мікіта піша «а мы ўжо для праграммы робім стыль з такой назвай». Я кажу эй, не, ты што, не! — працягвае дызайнерка. — На трэці раз гэты блогер паказаў мне гэтую застаўку шоў і я проста ўспыхнула «не!»

    Аднак, як сцвярджае Караліна Палякова, гэта не дапамагло: «Як бачна, гэтаму мужчыне “не!” не чуваць і ён можна красці крэатывы і хаваць такія факты і пісаць “гісторыя нэймінгу цікавая”, а ў твар мне казаць “так так, я скраў, так, будзе шкандаль на ўвесь ціўтар, але то мая лепшая крадзеж”».

    У сацсетках паведамленне дзяўчыны заўважылі, і гісторыя пачала набіраць абарот. Мікіце Мелказёраву давялося рэагаваць. Сёння блогер паведаміў, што не хацеў пачынаць чарговы канфлікт. Ён прызнаў памылку і віну:

    — Прашу прабачэння ў Караліны і людзей, якіх гэты кейс абразіў. Меркаванні наконт сексізму — тут зусім не. Я і каманда «маліны» паважаем і жанчын, і мужчын. Крэатыў Караліны — цудоўны, я ў яго ўлюбіўся, але своечасова не адрэагаваў на заўвагі, і не маю права яго выкарыстоўваць надалей.

    Па словах вядучага YouTube-канала «жыццё-маліна», ён зменіць назву для гістарычнага праекта і папрасіў пісаць прапановы. Трэба адзначыць, што падпісчыкі адгукнуліся і выклалі некалькі варыянтаў. У прыватнасці, «Якуб Кока-Колас», «Жыгімонт Ваза» і іншыя.

    Чытайце яшчэ:

    Koska.media ў першы ж дзень трапіла ў непрыемную сітуацыю і прапануе чытачам прыдумаць новую назву рэсурсу

    Журналісцкія ляпы: «Вестник КГБ» шукае маладых таленавітых журналістаў з крытычным мысленнем…

    Яўген Валошын: Беларусам таксама давядзецца зрабіць свой выбар, сказаць «пара»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці