Праваабаронца і рэдактар аршанскага незалежнага сайта Ігар Казмерчак абвешчаны ў міждзяржаўны вышук
12 снежня 2022
Рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак яшчэ ў пачатку года быў абвешчаны ў вышук унутры краіны. Падставай паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса). Адзначым, што Ігар з’ехаў з краіны яшчэ летась.
Сёння стала вядома, што Казмерчака абвясцілі ў міждзяржаўны вышук — гэта вышук у межах СНД. Акрамя Расіі, іншыя дзяржавы СНД не выдаюць Беларусі людзей, абвінавачаных па палітычных артыкулах.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення
04.07.2024
Суд у Гродне не стаў разглядаць пазоў мясцовага медыя да прапагандысткі Бондаравай
14.05.2024
Галоўны рэдактар iXBT.games выйшаў на волю
25.03.2024
АНТ апублікаваў фэйкавы пост пра Ілана Маска з нецэнзурнай лаянкай
29.01.2024