• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзідэнт Азэрбайджана ўручыў журналістам 225 кватэр

    Урад Азэрбайджана выдзеліў 225 кватэр журналістам. Падарунак прымеркавалі да Дня нацыянальнага друку.

    Усе кватэры разьмяшчаюцца ў адным 17-павярховым доме, перадае прэс-служба азербайджанскага прэзідэнта. Гэта ўжо другі дом, пабудаваны адмыслова для журналістаў. Ільхам Аліеў паведаміў, што цяпер закладзены трэці дом для журналістаў — яшчэ на 255 кватэр.

    «Гэта чарговае праяўленне ўвагі дзяржавы пра азербайджанскую журналістыку, — цытуе прэс-служба прэзідэнта. — Азербайджанская журналістыка развівае і адыгрывае вельмі станоўчую ролю ў грамадзтве. Свабода выказвання забяспечана ў Азербайджане».

    Па словах Аліева, журналісты, што атрымалі кватэры, належаць да розных палітычных спектраў.

    «Людзі з рознымі палітычнымі поглядамі, якія належаць да розных партый, будуць жыць тут разам, як адна сям’я», — сказаў Аліеў.

    У Азэрбайджане бясплатна выдаюць кватэры з 2013 года. Права на жыллё даюць журналістам, якія бесперапынна прапрацавалі не менш за тры гады ў адным СМІ, і якія маюць не менш за 10-гадовы стаж працы ў журналістыцы.

    У той жа час міжнародныя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць Баку за парушэнне правоў журналістаў. Арганізацыя Free­dom House ў 2017 годзе паставіла Азербайджан у групу «несвабодных» краінаў па індэксе свабоды СМІ.

    Карэспандэнт Радыё Свабода ў Баку Хадзіджа Ісмаілава, якую арыштавалі пасля публікацый пра карупцыю сям’і азербайджанскага прэзідэнта, павіншавала журналістаў, якія «не атрымалі кватэру ў якасці хабару».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці