• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыцягваць журналістаў да адказнасці паводле арт. 22.9 – незаконна

    Старшыня ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец тлумачыць, чаму нельга  прыцягваць да адказнасці журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

    Частка 2 арт. 22 КаАП, па якой прыцягваюць да адказнасці журналістаў, не прадугледжвае адказнасці за прафесійную журналісцкую дзейнасць у інтарэсах замежных СМІ без акрэдытацыі. Гэта адвольнае тлумачэнне закона міліцыяй і  судамі.

    У адпаведнасці з заканадаўствам, прадукцыю СМІ вырабляе яе вытворца — юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі (п. 26 арт. 1 і арт. 30 закона «Аб СМІ»).

    Журналіст жа рыхтуе для гэтай юрыдычнай асобы інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы (п.п. 6, 7 арт. 1 закона «Аб СМІ»), прычым кожны асобны журналісцкі матэрыял прадукцыяй СМІ не з’яўляецца (прадукцыяй прызнаецца толькі іх сукупнасць, якая мае пастаянную назву і якая носіць перыядычны характар ​​вырабу і распаўсюду).

    Суб’ектамі адказнасці за незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі СМІ з’яўляюцца фізічныя асобы, але не журналісты, а кіраўнікі юрыдычных асоб, якія вырабляюць і распаўсюджваюць прадукцыю СМІ, ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў і г. д.

    Што тычыцца адказнасці за дзейнасць без акрэдытацыі, то яна вызначаная не арт. 22.9. КаАП, а Палажэннем аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі. А гэты дакумент не прадугледжвае прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў акрэдытацыі.

    Журналісты-фрылансеры ў адпаведнасці з заканадаўствам не могуць разглядацца як журналісты замежнага СМІ, для якіх патрабуецца акрэдытацыя МЗС.

    Паводле п. 6 арт. 1 закона «Аб СМІ», журналістам замежнага СМІ лічыцца асоба, якая займаецца зборам, рэдагаваннем і стварэннем (падрыхтоўкай) iнфармацыйных паведамленняў i (або) матэрыялаў для юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, зарэгістраванага за межамі Рэспублікі Беларусь, звязаная з гэтай юрыдычнай асобай працоўнымі стасункамі.

    Такім чынам, калі журналіст не знаходзіцца ў штаце рэдакцыі замежнага СМІ, а супрацоўнічае з ёй на іншых падставах (дамова падраду, аўтарская дамова і да т.п.), ён не можа прызнавацца журналістам замежнага СМІ, і на яго не могуць распаўсюджвацца ні патрабаванні атрымання абавязковай акрэдытацыі МЗС, ні адказнасць за яе адсутнасць.

    РАЗГОРНУТЫ КАМЕНТАР ЮРЫСТА ЧЫТАЙЦЕ Ў РУБРЫЦЫ «ПРАВА І СМІ»

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Дваццаты штраф паводле 22.9 КаАП

    9‑мільённы штраф журналістцы з Гомеля Наталлі Крывашэй

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці