“Прыдуманы горад”: выстава Аляксандра Саенкі ў Гродне
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Цэнтры гарадскога жыцця адкрылася выстава гродзенскага фатографа Аляксандра Саенкі “Прыдуманы горад”.

Аляксандр Саенка — адзін з самых вядомых у Гродне майстраў рэпартажу — гэтым разам адышоў ад прафесійнага фота. Усім, хто наведаў адкрыццё, аўтар раіць спачатку пачытаць апісанне праекта, а ўжо потым глядзець выставу.

Фатограф адзначыў, што выстава — гэта “нешта асабістае”. І гэтым разам асабістае — гэта здымкі зробленыя мабільным тэлефонам.




На сустрэчы-вернісажы журналіст параіў прыйсці да 3 ліпеня ў Цэнтр Гарадскога жыцця ў Гродне і разглядаць здымкі, а таксама падзякаваў калегам, якія дапамагалі яму пры стварэнні выставы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў