• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прывітанне ўсім ад Севярынца! (ШМАТ ФОТА, АЎДЫЁ)

    Жанна Літвіна і Павел Севярынец

    Віталіся амаль пад воплескі прысутных.

    Наведнікі да Севярынца, што адбывае «хімію» ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, ёсць калі не штодня, то мінімум раз на тыдзень. Намеснік начальніка папраўчай установы, прымаючы ад нас патрэбную для здымак афіцыйную заяву, пажартаваў, што з Севярынцам мае толькі адну праблему — заявы на сустрэчы падпісваць.

    Таццяна Мельнічук і Павел Севярынец
     

    На «Пашавым» складзе — узорны парадак. Севярынец кажа, што ягонай заслугі ў тым няма — такая тут здаўна завядзёнка, але бачна, што «завядзёнка» — у ягоным стылі.

    «Усё па палічках» і ў цяперашнім Пашавым жыцці. Не з‑за ўмоў абмежавання волі нават — дзякуючы адметнай самаарганізацыі, якой Севярынец даўно ўражвае і сяброў, і адказных «таварышаў».

    ФОТААЛЬБОМ «БАЖаўцы наведваюць Паўла Севярынца на «хіміі»

    Севярынца ў Купліне адразу папярэдзілі: ніякай агітацыі! Але, кажа Павел, і ў папраўчай установе, і навокал агітаваць нікога і не трэба: людзі ўсё бачаць і ў цяперашняй крытычнай сітуацыі не хаваюць сваіх ацэнак.

    Севярынец прызнаецца, што быў уражаны, як многа людзей навокал ведаюць пра ягоную пазіцыю і лёс, падзеі, што прывялі маладога літаратара і палітыка на прыхаваную ў глыбінях Палесся тэрыторыю былой савецкай вайсковай часткі.

    З падтрымкай прыязджаюць-прыходзяць людзі вядомыя і невядомыя, кажа Павел. Мясцовыя бізнесоўцы дапамогу нават не прапануюць, а дзелавіта аддаюць, рашуча прыпыняючы Пашавы пярэчанні.

    Мне падалося, што выглядае Павал больш упэўнена, чым колькі гадоў таму, калі гэтак жа «перавыхоўваўся» працай у Малым Сітна за Полацкам. Павал на маю заўвагу кажа, што асяроддзе ў Сітна «дабівала» сваёй абыякавасцю да лёсу краіны і закінутага ў тамтэйшыя лясы палітвязня. У Купна — іншыя настроі і іншы час.

    Анатолю Тарасевічу — уладальніку аграфірмы «Бардо», што працаўладкаваў Севярынца, — мы шчыра і па-жаночы шматслоўна дзяквалі за «прыгрэтага» Пашу. Тарасевіч, жартам ці ўсур’ёз, паабяцаў нам прызначыць Паўла намеснікам кладаўшчыка (зараз Севярынец — разнарабочы) і сказаў, што такога работніка гатоў утрымліваць у сваёй гаспадарцы ўсімі сіламі-намаганнямі, вось толькі Пашава прызначэнне — не ангарам кіраваць.

    Падарункі-прысмакі Павал прымаў з падзякамі і прыгаворам: вечарам па пакоях частаванне разнясу, скажу хлопцам: ад беларускіх журналістаў.

    А швэдар, які дарабляўся яшчэ напярэдадні ўвечары, падалося, Севярынцу спадабаўся, і «хлопцам» не перападзе. Я толькі выбачалася, што звязала вопратку не з новых нітак — з мяккай бавоўны, каб цёпла было.

    Севярынец ужо адбыў траціну прысуджанага яму тэрміну «палітычнага перавыхавання», але «прашэнне», падпісваць якое Павал адмовіўся, прадугледжвала толькі перавод на «хімію» бліжэй да месца прапіскі.

    Адзінае, пра што Паша шкадуе, — кнігу, распачатую яшчэ ў Малым Сітна, не ўдаецца дапісаць…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці